Реклама

Міхась Южык - Па слядах аднаго скандалу [entries|archive|friends|userinfo]
Міхась Южык

[ website | Творы ў Інтэрнеце ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Па слядах аднаго скандалу [Мар. 26, 2008|10:15 pm]
Previous Entry в избранное рассказать другу Next Entry
[Tags|]

Ніяк не сціхне адвечная спрэчка беларускай і беларуска-рускамоўнай літаратур. Ясна, што дзве такія блізкія культуры, як беларуская і руская, ніколі не памірацца паміж сабой, не знойдуць паразумення.

Бо паразуменне павядзе за сабой паглынанне нас, беларусаў, магутнай культурай усходняй суседкі. Так ужо было неаднойчы за апошнія стагоддзі. Прычым паглыналі не толькі культуру, а і дзяржаўнасць і нацыянальную душу. Цяпер па вуліцах беларускай сталіцы збольшага бродзяць людзі без нацыянальнай свядомасці, якія памятаюць са школьных гадоў толькі тое, што ў Беларусі былі там нейкія Купала і Колас.

 

Аднак бліжэй да справы. У 11-м нумары сёлетняга “ЛіМа” з’явілася пару артыкулаў скандальнага плана. У адным гамяльчанін Юрый Фатнеў выказвае сваё захапленне творчасцю Анатоля Аўруціна і бэсціць нашых нацыянальных класікаў, у другой крытык і празаік Анатоль Андрэеў абураецца нацыянальнай свядомасцю Леаніда Галубовіча.

 

Да першага артыкула ў мяне асаблівых пытанняў няма. Акрамя, бадай, такога: ці захапляўся б спадар Фатнеў вершамі Аўруціна так апантана, не займай паэт Аўруцін такія высокія грамадзянскія пазіцыі, у прыватнасці галоўнага рэдактара тоўстага часопіса? Далей без каментарыяў.

 

Да андрээеўскага ж опуса ўзнікае шэраг неадназначных пытанняў. Па-першае, па якім такім праве Андрэеў дазваляе сабе хамскія выказванні ў адрас Леаніда Галубовіча, адкуль такая адвага? Падазраю, што ў падпорках на самым літаратурным версе, няйначай. Чаму? А таму што трохі ведаю спадара Андрэева, аўтара шэрагу пустапарожніх артыкулаў і некалькіх бульварных раманаў, нядаўна перакладзеных на нялюбую аўтару беларускую мову і выдадзеных у “Мастацкай літаратуры” ёмістым томам. Дык вось, у 2003 годзе я разам з Андрэевым праходзіў уступленне ў Саюз пісьменнікаў праз секцыю прозы.

 

З якім жа рускім “лебежением” трымаўся спадар Андрэеў перад пісьменнікамі, што вялі секцыю прозы і ад якіх наўпрост залежаў яго будучы лёс! Якімі ж рэверансамі рассыпаўся ён ва ўступным слове, калі прадстаўляў сваю асобу і творчасць! Выдатна памятаю, як на добрай беларускай мове прасіў Андрэеў прабачэнне за тое, што будзе далей адказваць па-руску. Бо гэта, маўляў, яго рабочая мова. Затым ціхмяна трываў Андрэеў ушчуванні ад “мэтраў” за тое, што, жывучы ў Беларусі, піша на імперскай мове.

 

Перад абмеркаваннем кандыдатаў тады ўзяў слова кіраўнік секцыі прозы Барыс Пятровіч (цяпер галоўрэд самага “прасунутага” часопіса, патрыёт). Ён даў усім зразумець, што Андрэеў – яго пратэжэ (аднакурснік ці аднакашнік, не памятаю), таму да Андрэева затым не дужа чапляліся, нават уедлівы Масарэнка не вельмі кранаў. Тузалі іншых. У прыватнасці мяне. Але ж вось без усякіх падпорак і папіхачоў я прайшоў і секцыю і Прыёмную камісію. І потым ні перад кім не прагінаўся, не называў, дзеля ўласнай выгады, паэзію галоўных рэдактараў вартай “нобеля”, як Андрэеў.

 

Для чаго я пра гэта? А вось нядаўна званіў мне таленавіты беларускі  празаік Кастусь Травень і скардзіўся, што яго завалілі на секцыі прозы СБП. І хто б, вы думалі, ў той секцыі? Зноў спадар Масарэнка. З асалодай спляжыў нашага роднага таленавітага вострага і шчырага празаіка. Прычым старога чалавека, пенсіянера. А вось маладога і звышактыўнага рускамоўнага Андрэева секцыя ў 2003 годзе прапусціла. Прапусціла для таго, каб ён, праз інтрыгі, напорыста развальваў і публічна няславіў беларускую літаратуру. Дык ці не самі вы, беларускія мэтры, ва ўсім вінаватыя?

 

Цяпер патлумачу, адкуль сыр-бор ад андрэевых, чаму нападаюць на беларускамоўных. Здавалася б, навошта генію прызнанне ад гэтых лапцёжнікаў-беларусаў? Ён жа піша на ўзроўні вялікай рускай літаратуры! Ды бяда ў тым, што якраз да ўзроўню “вялікай рускай” нашы рускамоўныя не дацягваюць. Нават выбітны паэт Аўруцін там – адзін з тысячы. Празаіка ж Андрэева ў Расеі наогул ва ўпор не бачаць.

 

Таму лепш быць першымі ў нашай заняпалай правінцыі, чым тысячапершымі ў Маскве.

Адсюль і пнуцца рускамоўныя з перакладамі сваіх твораў у беларускія часопісы, якія яны адкрыта і гучна не паважаюць. Ім хочацца нашай, убогай беларускамоўнай, любові. Бо ў Расеі іх любяць не дужа, не так, як жадалася б. Ім хочацца, каб іх друкавалі і пасля смерці, як нашых беларускіх класікаў. Ім хочацца стаць рускамоўнымі беларускім класікамі новага ўзору. Не атрымаецца, бо няма сэнсу. Не можам мы рабіць класікамі тых, хто не любіць нашу культуру, хто ёй адкрыта варожы. Таму адзіны іхні спадзеў – пераплюнуць Пушкіна і Талстога, стаць наварускімі класікамі. Што амаль нерэальна.

 

Сваім артыкулам Андрэеў яўна задумаў “абуць” беларусаў на іх тэрыторыі, у “ЛіМе”. У выніку ж толькі зняславіў сябе, паказаўшы сваё рускае імперскае нутро ва ўсёй, так бы мовіць, красе. Андрэеў абражае Галубовіча, у параўнанні з якім ён – карлік, крытык-пустаслоў, дзяжурны хвалебшчык, ліслівец.  На рахунку Галубовіча – вяртанне з нябыту творчасці пакутных беларускіх паэтаў, якімі цяпер захапляецца ўся чытаючая краіна. На рахунку ж Андрэева – пакуль што толькі агрэсіўная экспансія свайго мізэрнага “эга”.

(працяг гаворкі можна чытаць ТУТ)

ссылкаОтветить

Comments:
[User Picture]From: [info]filosofinja
2008-03-28 08:02 pm none (UTC)

(Link)

а падкажыце калі ласка, ці не ваша кніжка "Белый сад" з вершамі, надрукаваная ў 1999 годзе?:)
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-03-30 07:14 pm none (UTC)

(Link)

Ды на здароўе.
І не толькі "Белый сад", а і некалькі крытычных артыкулаў па-руску, у прыватнасці ў "Нёмане", а таксама ў інэце. Я валодаю рускай мовай не горш за беларускую.
Адкрыю Вам па сакрэце, што гэтак жа ўпэўнена сябе пачуваюць у рускай 99% беларускіх пісьменнікаў. Чаму? Таму што гэтыя 99% жывуць у рускамоўнай краіне. Адзін працэнт - гэта беларусы астатняга свету.

[User Picture]From: [info]filosofinja
2008-03-31 07:31 pm none (UTC)

(Link)

супраць вашага расейскамоўнага зборніку нічога не маю, дарэчы:)
проста знайшла ў нас дома з подпісам пра ўдзячнасць у нейкай дапамозе, таму й удакладніла:)
спадзяюся, вы таксама нічога не маеце супроць вашага расейскамоўнага паэтычнага зборніка.
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-03-31 08:18 pm none (UTC)

(Link)

зборнік недасканалы ў плане майстэрства.

паэзіі ж там не менш, чым у маіх пазнейшых прафесійных вершах. а можа, і больш, бо старэю )).

[User Picture]From: [info]dm_dmitriev
2008-03-31 01:24 pm none (UTC)

(Link)

добры артыкул.
і працяг добры.
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-03-31 08:19 pm none (UTC)

(Link)

дзякуй добраму чалавеку ))

Реклама