| Comments: |
Выдатны артыкул. Дзякуй...
О! (Сказаць няма чаго, а хочацца)
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/47225745/6770049) | From: euga 2008-03-31 06:34 pm none (UTC)
| (Link)
|
Па-мойму, натуральна, што з набыццём жыццёвага досведу чалавеку ёсць што сказаць іншым. А без жыццёвага досведу (ну адкуль яго ўзяць у 17?) - няма. А хочацца... Дык што, вешаць? труціць?
Наконт філфаку ў вас нейкія фантазіі ўзроўню 1970-х гг. Канкурэнцыі на філфаку няма, калі 1-2 чалавекі на курс пішуць - радасць. Па-беларуску з сотні студэнтаў майго бел аддзялення размаўлялі 2. Яшчэ пытанні?
Вас абрыкос прапіярыў, вось зайшла, ледзь прачытала, вы фатальна не адчуваеце асаблівасцей ЖЖ... Я разумею, што вы сюды посціце гатовыя тэксты, не пішаце спецыяльна для ЖЖ... Я чытала некалькі вашых допісаў у ЖЖ, вы ходзіце кругамі па тых самых думках, па тых самых прозвішчах... хмм...
І ўсё ж чытала... А мне здаецца, што дарма марнавала час. Нашто?
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/47225745/6770049) | From: euga 2008-03-31 07:08 pm none (UTC)
| (Link)
|
Я ж патлумачыла чаму. Бо рэклама. :) А першы раз таксама зазірнула, бо рэкламавалі на Літары.
Проста гэта не ЖЖ. А філіял нейкага папяровага часопіса...
Дзякуй, Алесь.
Заходжу на Ваш блог, чытаю з цікавасцю. А каментароў Вам пішуць мала. Па-мойму, у ЖЧ гэта якраз гаворыць пра высокі ўзровень запісаў, няма чаго адказаць шэрай масе, якой тут 0,99.
А вось Аксана добра ведае "асаблівасці ЖЖ", то ў яе і каментароў хоць адымай. Пішуць праўда ўсё больш... хм... як бы гэта сказаць... трохклетачныя.
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/47225745/6770049) | From: euga 2008-03-31 09:10 pm none (UTC)
| (Link)
|
О, здаецца, зразумела.
Вам здаецца, што ЖЖ=чалавек. А гэта няпраўда. Вы не заўважалі, чаму ў ЖЖ фізікі пішуць пра музыку, музыкі пра літаратуру, літаратары пра побыт? Мне літаратуры хапае на працы. Не можа ўсё жыццё быць суцэльнай літаратурай.
Сярод "трохклетачных" ёсць кандыдаты навук, аспіранты, выкладчыкі, журналісты... Вам здаецца, што яны павінна рабіць каменты навуковай мовай??
Мяне калісь здзівіў допіс паплаўка пра выдурненне паненак у ЖЖ з пералікам прозвішчаў. А гэта ад наіўнасці... Вы прыйшлі даць нам, трохклетачным, святло, ісціну і г.д... А я хачу ад ЖЖ радасці. :) Будзьце літасцівыя. :)))
“Сярод "трохклетачных" ёсць кандыдаты навук, аспіранты, выкладчыкі, журналісты...”
Нічога няма больш распаўсюджанага, чым дыпламаваныя дурні. Гэта казалі шмат хто з вялікіх. Калі Талстой вам абрыдзеў, то спашлюся на Шапэнгаўэра, якога заўмоўчвалі прафесары-гегельянцы трыццаць гадоў, бо рабілі на філасофіі Гегеля кар’еру і грошы. Дзе цяпер той Гегель, а дзе Шапэнгаўэр?
Дарэчы, Шапэнгаўэр адназначна дае зразумець у сваіх творах сваю геніяльнасць і падкрэслівае, што сціпласць – доля бяздарнасцяў ці проста талентаў. Памятаеце: “Я памятник себе воздвиг нерукотворный…” або “ай да Пушкин, ай да сукин сын!”. Ды што там далёка ісці: Сыса прыгадайце. У развіццё тэмы: ніхто з заснавальнікаў монатэістычных рэлігій, акрамя Хрыста, сябе Богам не называў. Во нясціплы быў Чалавек!
"А я хачу ад ЖЖ радасці. :) Будзьце літасцівыя. :)))"
Неяк на стужцы аднаго з “сяброў” пабачыў выкладзеную яго “сябрам” парнуху, дзе тры хлопцы і дзяўчына займаюцца рознай брыдою, з подпісам “так мы правялі уік-энд”. Стала млосна. А камусьці – “радасць” прынесла гэтая фотка.
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/47225745/6770049) | From: euga 2008-04-01 08:43 pm none (UTC)
| (Link)
|
1. І ўсё-ткі графаманаў больш за дыпламаваных дурняў. :) А геніямі сябе лічаць пераважна геніі і графаманы. Толькі другіх больш за першых... Вось і ўся арыфметыка.
2. Вось вы напісалі пра парнуху. Дасціпна. Вы сёння ў гуморы...
Ніколі не чуў ад графаманаў такога. Мяркую па сабе ў плане музыкі: брынькаю на гітары песенькі для расслаблення нерваў. Ведаю, што гэта не толькі не геніяльна, а кепска і сорамна камусь праспяваць. Так і графаман адчувае няўпэўненасць у тым, у чым ён недасканалы. Таму ўсур'ёз сябе геніем ён можа назваць толькі роўнаму сабе, такому ж "тапорніку" ў літаратуры.
У гуморы я заўсёды, калі бяруся "за пяро". Хоць і "занадта сур'ёзна стаўлюся да літаратуры" ))
Дарэчы, вось ужо і "Дзень гумару" скончыўся. На гадзінніку 0.02
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/47225745/6770049) | From: euga 2008-04-01 09:26 pm none (UTC)
| (Link)
|
Не, графаманаў карэктней параўноўваць з безгалосымі спевакамі.
Графаманы якраз вельмі ўпэўненыя і ваяўнічыя. І ціхія сустракаюцца, але яны не такія шкодныя.
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/64301898/9224416) | From: kanaj 2008-04-02 06:36 pm none (UTC)
| (Link)
|
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/31586890/6770049) | From: euga 2008-04-02 06:59 pm none (UTC)
| (Link)
|
Хм, а я неяк прапусціла ў фрэндстужцы.
Ну, у вас і жарцікі... Але пры наяўнасці пісьменніцкай фантазіі - гэта парнуха. :) Так што ўсё чэсна-чэсна, не абурайцеся... :)))
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/40061780/9224416) | From: kanaj 2008-04-02 07:21 pm none (UTC)
| (Link)
|
Я паступіў бездухоўна? ( Колькі ўва мне ад тых трох клетак пасьля такога засталося? (
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/47225745/6770049) | From: euga 2008-04-02 08:33 pm none (UTC)
Ахтунг! | (Link)
|
Зараз прынясу мікраскоп - і паглядзім... :)
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/40061780/9224416) | From: kanaj 2008-04-02 08:51 pm none (UTC)
Спакуха! Я ўсё зрабіў як сьлед! | (Link)
|
Там ніжэй з камэнтаў вынікае, што гэта быў ня я.
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/47225745/6770049) | From: euga 2008-04-03 01:44 pm none (UTC)
Re: Спакуха! Я ўсё зрабіў як сьлед! | (Link)
|
Я ведаю, але сам факт прызнання і пасыпання галавы попелам! :)) Не ўсё яшчэ страчана... :)
Прыпісалі чужую "славу". Не тое! Я прывык адказваць за свае словы. То было сапраўднае бруднае порна.
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/40061780/9224416) | From: kanaj 2008-04-02 08:23 pm none (UTC)
| (Link)
|
"На злодзеі шапка", ха-ха-ха!!! =) Бывае.
ну так ужо і вешаць, труціць?
Аксана проста сёння не ў гуморы. Бывае.
Няўжо яна хоча, каб пісьменнік апусціўся да ўзроўню шараговых запісаў ЖЧ і падыгрываў пустасловам?
А філфакаўцы пішуць, ажно пар ідзе. Не трэба ля-ля. Толькі яны і свецяцца ў часопісах. Усе аднолькавыя, як вішанькі з адной вішні. Бо вывучаны такімі ж філфакаўцамі. Анічога арыгінальнага, шаблон, і чытаць млосна іх тэксты.
Прашу не крыўдаваць сапраўдных талентаў, якія і на філфаку раз-пораз здараюцца.
Зрэшты, жанчынам нічога не дакажаш. Эмоцыі б'юць. Так і хочацца гэтым южыкам уляпіць "пару", ці што там цяпер ставяць?
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/47225745/6770049) | From: euga 2008-03-31 09:03 pm none (UTC)
| (Link)
|
Ага, я сёння з шабляй. :) Інакш бы проста не каментавала наогул.
1. Вы занадта сур'ёзна да літаратуры ставіцеся.
2. "Бо вывучаны такімі ж філфакаўцамі". Як вы сабе ўяўляеце філфак? Там ніхто нікога не вучыць пісаць. Вось я скончыла філфак і нават нешта пісала. Няўжо можна сказаць, што гэта мяне так на філфаку навучылі?? Смешна ж.
3. "каб пісьменнік апусціўся да ўзроўню шараговых запісаў ЖЧ і падыгрываў пустасловам". Мяне заўсёды бянтэжыць, калі чалавек сам сябе ў побытавай па існасці размове атрыбутуе як пісьменніка ці творчую асобу (адна мая знаёмая, якая і радка арыгінальнага не напісала, кажа пра сябе: "я як творчая асоба...", і кожны раз, як хто-небудзь кажа нешта падобнае, я ўзгадваю яе...). Пра тое, пісьменнік вы ці не, будуць пісаць у іншых месцах.
Для мяне ЖЖ - частка жыцця. Такая самая як жыццё. А жыццё - не толькі літаратура. У ЖЖ і сяброўствы, знаёмствы віртуальныя. Прыязны камент пад фота, прыхільнае глупства пад бессэнсоўным допісам - гэта ж такая радасць... А вы ад гэтага ўсяго адмаўляецеся... Каб быць пісьменнікам? Навошта тады быць пісьменнікам?
Дык спадар Міхась, мабыць, чытае беларускія літаратурныя часопісы, якія не з'яўляюцца "ARCHE" і "Дзеясловам"? Упершыню за апошнія 5 год бачу такога чалавека. Дык хай не скардзіцца -- магу паверыць, што менавіта на тых часопісах грэе ручкі былы філфак! Яшчэ савецкага гарту!
А мяне,як і ўсіх маіх сяброў майго ўзросту і маладзейшых, філфак пісаць АДВУЧЫЎ. Сяброў шкада.
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/89734933/9919853) | From: iuzhyk 2008-04-01 10:14 am none (UTC)
Re: Мой пятак | (Link)
|
А што, "АРХЕ" - гэта літаратурны часопіс? Здаецца, паліталогія з даважкам літаратуры і "ўсімнезадаволнай" буркатні.
"Дзеяслоў" жа абслугоўвае тых творцаў, якія добра служылі яшчэ камуністам. Прозвішчы самі ведаеце.
Эх, даўно я не браў у рукі шашак…
1. “Вы занадта сур'ёзна да літаратуры ставіцеся”.
адказ: Тут +1. Вы ў кропку патрапілі. Не цярплю літаратурнага балагану.
2. “Вось я скончыла філфак і нават нешта пісала. Няўжо можна сказаць, што гэта мяне так на філфаку навучылі?? Смешна ж”.
А мне не смешна. Вы спакусіліся атмасферай “духоўнасці”, імпэтна распісаліся, а потым своечасова зразумелі, што мастацкая літаратура – гэта не ваша закліканне і, паводле вашых жа слоў, кінулі яе да ліха і сталі крытыкаваць.
Дарэчы, Ігар Запрудскі (“Маладосць”, крытыка) не ваш калега? Во дзе пустаслоў невымерны. Прычым страшна разумны чалавек, адчуваецца.
3. “Мяне заўсёды бянтэжыць, калі чалавек сам сябе ў побытавай па існасці размове атрыбутуе як пісьменніка ці творчую асобу”.
Чаму? Мяне дык ні грама. Пра гэта не даюць забыцца ажно два пісьменніцкія білеты, якія ляжаць у шуфлядзе і якія ні разу нідзе нікому не паказаў :) Да таго ж, самі разумееце, што мяне ў сілу майго цяжкага і рэзкага характару друкуюць не за прыгожыя вочы. Узяць з мяне можна – як з казла малака, але ж друкуюць.
4. “А вы ад гэтага ўсяго адмаўляецеся... Каб быць пісьменнікам? Навошта тады быць пісьменнікам?”
Гэтак жа я магу запытацца: навошта быць жанчынай? Прырода ў нас не пытаецца, каму кім быць. Я б, можа, хацеў быць прыгажуняй за багатым чалавекам з мноствам здаровых дзяцей… Пісьменніцтва для мяне – гэта цяжкая псіхічная хвароба, крыж, які я валаку на спіне. Кажу без усякай рысоўкі.
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/47225745/6770049) | From: euga 2008-04-01 04:35 pm none (UTC)
| (Link)
|
Скажыце, вы сур'ёзна пра "атмасферу духоўнасці"? Я пісаць пачала "па сямейных абставінах". Філфак тут ні пры чым... Вось калі напісала і выдала, вось тады ён стаў пры чым. Але з такім жа поспехам я магла вучыцца ў БДУІРы.
Ігар Мікалаевіч - мой выкладчык. У яго проста бліскучыя нарысы па літаратуры ХІХ ст. Астатняе - у межах жанру. Вы ж не будзеце сцвярджаць, што адказы А.П. і С.Г. на яго артыкул пра крытыку былі непустаслоўнымі і нясмешнымі?..
Вы так настойліва тыцкаеце мяне ў маю полавую прыналежнасць (то эмацыянальнасць жаночая, то "як гэта быць жанчынай"), што гэта наводзіць на сумныя роздумы...
Дык не яж падзяліў чалавецтва на два ваяўнічыя лагеры мужчын і жанчын:) Нядаўна прачытаў добрую кнігу Ніканава "Канец фемінізму". Вось дзе жанчынаненавіснік страшэнны.
Хлопцы добра ўсыпалі Зап-му за гэтае вечнае "ў нас нічога няма" ды "ў нас усё кепска". (Заўтра я, будучы здаровым, перастану ўставаць з пасцелі, назваўшыся хворым. І хутка сапраўды захварэю.) Такія артыкулы сапраўды ўжо абрыдла чытаць. Разбуральныя яны, пыхлівыя, самалюбавальныя і снабісцкія. Да таго ж імёнаў шаноўны крытык не называе. Баіцца? Гэта чыста па-беларуску - за агульнымі фразамі хавацца.
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/47225745/6770049) | From: euga 2008-04-01 09:17 pm none (UTC)
| (Link)
|
Не вы падзялілі, але вы выкарыстоўваеце гэты падзел недарэчна.
У артыкуле ёсць неблагія думкі, вось толькі "хлопцы" за іх не ўхапіліся. Яны такія ж царкі, як і вы. С.Г. са сваёй фразай "гэта ж трэба, дарослы чалавек..." Гэта сястра вашай фразы пра трохклетачных... (Патлумачце мне, адкуль столькі фанабэрыі?? Калі манія велічы (я - геній), то ўсё ясна... А калі ўсе вакол дурныя і малаклетачныя - гэта што???) І А.П. з думкай, што крытыка пішацца для школьнікаў... Добра, што не для дзетсадаўцаў...
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/47225745/6770049) | From: euga 2008-04-01 09:22 pm none (UTC)
| (Link)
|
Выбачайце за "царкоў"... Ведаеце, жаночая эмацыянальнасць... :)
Вы цудоўна ведаеце, за што я назваў артыкул пустаслоўным. Думкі пакручастыя, напісаны дзеля самавыражэння, а не для зруху наперад.
У Грышкевіча ёсць свае "тараканы", як і ў "мяне", як і ў кожнага з нас. Аднак Грышкевіч можа растлумачыць на "трох пальцах" многае. Запрудскі ж "распісаўся ў сваёй нямогласці" - абсалютна дакладны выраз.
Скажыце, вы сапраўды лічыце, што ўсе геніі беларускай літаратуры ўжо нарадзіліся? Прычым, што смешна, за камуністамі. І больш ніколі не будзе?
"Дайце мне пісьменніка, які пераверне літаратуру!" - гарлае сп-р Заспрудскі, не падымаючы вачэй ад стала. Гэта даўно вядомы прыём нічога і нікога не бачыць. Лічыш, што кепска пішуць, - вазьмі канкрэтных людзей і адхвашчы па поўнай праграме, а не стагні.
Зрынь цяпер з п'едэстала нашых штучна зробленых класікаў - чым будуць карміцца два інстытуты Акадэміі навук? Таму і галосяць - у нас нікога няма, ні Гадулькі, ні Арлова, ні нават Разанава. Нікога. Ёсць адзін геніяльны абагульнены крытык, які замарозіўся на Мележу і Багдановічу. Яму так выгодней. Не трэба варушыць глуздамі, якія аўно пазліпаліся ад ляноты.
Не лічу манію велічы творчай заганай. Яна ў мяне відавочна ёсць, але яна і дапамагла прабіцца праз цытадэль "знаных", "славутых" і "непераўзыдзеных". Калі мяне першы раз паперлі з аповесцю з "Полымя", быў там такі Адольф Варановіч (нябожчык цяпер), я хацеў захаваць яго адпіску для гісторыі. Бо, грэшны чалавек, быў абсалютна ўпэўнены, што ў "Полымі" мне самае месца, і не менш як з раманам на некалькі нумароў. Маці з мяне смяялася. Шкада, тую прабрэжнеўскую адпіску я выкінуў у макулатуру, а то б пацытаваў зараз.
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/47225745/6770049) | From: euga 2008-04-02 10:59 am none (UTC)
| (Link)
|
1. Скажыце, вы сапраўды лічыце, што ўсе геніі беларускай літаратуры ўжо нарадзіліся?
З чаго вы робіце такую выснову?
2. Манію велічы я разумею, я не разумею, калі пачынаюць усіх вакол прыніжаць, лічыць неадукаванымі, недаразвітымі, "трохклетачнымі" і г.д.
Сярод вашых шматлікіх талентаў, падазраю, ёсць і журналісцкі. Вы пастаянна правакуеце маё “я”, выцягваючы тое, пра што казаць не збіраўся. Свой запіс змяшчаю ніжэй, бо тэкставае поле занадта звузілася.
“Манію велічы я разумею, я не разумею, калі пачынаюць усіх вакол прыніжаць, лічыць неадукаванымі, недаразвітымі, "трохклетачнымі" і г.д”.
Па-першае, артыкул сп-ра Запрудскага якраз усё гэта і мае на ўвазе, проста абгорнуты ў мяккую форму, з прынцыпу “як бы чаго не выйшла”. У мне ж тут цэнзараў няма і нікога я не баюся. Таму:
Вось што застаецца ў галаве пасля прачытання такіх вытанчаных і напраўду разумных артыкулаў, за ўсёй вяззю і мішурой хаваецца сэнс: 1. Хлопцы, вы безнадзейна бяздарныя, каб мяне, высокаадукаванага, чымсьці здзівіць (Сапраўды-2). 2. Хацеў бы кагосьці канкрэтна пакрытыкаваць, ды няма вартых, таму і губляць час не буду на ўсякую шалупонь (Сапраўды-1). 3. Буду назіраць за вамі, казюлямі, з вышыні свайго гіганцкага інтэлекту. Вас, графаманаў, можна толькі цярпець, дапамагчы вам нерэальна. Дарэчы, таму і крытыкаў вартых няма, што няма пісьменнікаў. Кропка.
І я не жартую.
Па-другое. Наконт “усіх прыніжаць”. Часта слухаю пропаведзі айца Смірнова (“Раданеж”, радыё), дык пацешна, як ён прыніжае сваіх прыхаджан (“человек слаб, лжив, мелок, похотлив” і г.д.), у прыватнасці кажа, што толькі восем працэнтаў людзей могуць хоць неяк самастойна мысліць, таму астатнія 92 працэнты павінны маўчаць і слухаць, а таксама чытаць разумныя кнігі. Калі ўжо бацюхна так “суцяшае” сваю паству, чаму б мне, не надзеленаму духоўным санам, не пакуражыцца?
Па-трэцяе, як я разумею сэнс крытычных артыкулаў. Яны павінны кудысьці весці, штосьці ў звыклай іерархіі парушаць, нешта адкрываць, ці кагосьці зрынаць з пазіцый. Надрукаваны мной з дапамогай Галубовіча і Казлова (як галоўрэда) артыкул пра Уладзіміра Машкова меў на мэце вяртанне яго імя на тую вышыню, якую пісьменнік заслугоўвае сваёй творчасцю. Цяпер ведаю, што ў “Мастацкай літаратуры” рыхтуецца перавыданне яго лепшых аповесцяў. Спадзяюся, наш сціплы ўнёсак у гэтым ёсць. Колькі дзяцей пабагацеюць, прачытаўшы сапраўднага майстра, у параўнанні з якім большасць нашых “дзіцячых” папросту бывалыя графаманы. Тое самае – мой артыкул пра “Рэвізію” Федарэнкі прыцягвае ўвагу да таго, што ў “ганаровых” серыях часцяком выдаюць не тых, мякка кажучы. Хто такі Гаўрыловіч, што за карыфей пяра? А, як аказалася, старшыня абласнога аддзялення СПБ, усяго і толькі. Адсюль і “Проза XXІ стагоддзя”. Калі мы, беларусы, не здольныя выдаць нармальнай кнігай “Рэвізію” і “Нічые”, то чаго мы наогул вартыя як нацыя? Грош цана тады нашым Дням пісьменства, нац.бібліятэкам, экстатычным хваласпевам “песнярам”… Можна сказаць, Южык піша пра Федарэнку, каб той яго друкаваў. Але ж Федарэнка змагаўся за мае творы яшчэ чатыры гады таму назад, мяне зусім не ведаючы. І не толькі за мяне, а і за майго сябра Нератка, ваяваў з галоўрэдам, за што Законнікаў у пакаранне перасунуў яго “Нічые” ў “Полымі” на колькі месяцаў наперад. Многія здольныя ахвяраваць асабістым дзеля ідэі? Вось пра такіх людзей пісаць хочацца. І дзе тут “фанабэрыя” і “манія велічы” з майго боку?
Зноў да нашага паважанага Ігара Запрудскага, да яго сакраментальнага “Дайце мне геніяльнага літаратара!”. Не адчуваеце фальшу ў гэтым крыку? Уявіце, што адшукалі, далі, бяры, наталяйся! І што стане сп-р Запрудскі з ім рабіць? Раскручваць і славіць? Як бы не так. Бо для гэтага трэба прызнаць, што нехта разумнейшы за яго на парадак. Пацешна, што і хадзіць далёка не трэба: побач Федарэнка, праз калідор – Казлоў, яшчэ і Наварыч непадалёку. Дык і сваіх калегаў за майстроў прозы не ўважае. Няма вас, кажа, і баста.
Ніколі не пішу артыкулы дзеля ганарараў, або каб пабачыць сваю фізію ў паважаным выданні, выразаць старонку, падклеіць у альбом і паказваць родзічам. Мне нецікавыя тэмы, якія можна без супраціву надрукаваць (тыпу “Вобраз каханай у творах Караткевіча”, або “Прырода ў лірыцы Коласа”). А ўзбуджае толькі востра-скандальнае, тое, што скаланае звыклую іерархію, не дае ёй закамянець. Псіх, адным словам.
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/47225745/6770049) | From: euga 2008-04-03 06:04 pm none (UTC)
| (Link)
|
Ваша пазіцыя зразумелая. Вы перавялі размову ў іншы план. Але хай... У мяне сёння 4 пары было, ужо ні з кім не хочацца спрачацца. :)
Толькі наконт "звыклай іерархіі"... звыклая іерархія ў кожнага свая: у Ніла Гілевіча - адна, у Змітра В. - іншая... :) Адпаведна і з парушэннямі гэтых іерархій... :)
Ужо такая асаблівасць спрэчак, што зазвычай кожны застаецца пры сваіх меркаваннях :)
Ясна, что я казаў пра афіцыёз, пра забранзавеласць і г.д. З.В. з ёй хоць бы змушана лічыцца, афіцыёз з ім - не. Нібыта аглухлі і аслеплі.
Зрэшты, мае артыкулы былі зусім не пра тое. Трэба было даць адлуп пэўным асобам, каб не "барзелі". Мэты гэтых "товарищей", як кажуць, далёкасяжныя. Звычайна, пакуль беларус спіць і жуе соплі, русак дзейнічае. У гэтым штука. | |