Вы праглядаеце журнал [info]iuzhyk

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Дзённік гвалтаўніка

Асіповічы-2005-ліпень

Фрагмент з дзённіка гвалтаўніка і забойцы, дарэчы, хлопца з інтэлігентнай сям’і, аспіранта, які цяпер знаходзіцца на судовай псіхіятрычнай экспертызе ў Навінках:

 

Жыццё чалавечае, пры ўсёй сваёй размаітасці і складанасці, насамрэч шытае белымі ніткамі. Я зусім не адкрыю Амерыку, калі скажу, што яно прасякнута эрасам, а круціцца вакол фаласа. Гэта добра ведалі старажытныя егіпцяне, дый амаль усе прадстаўнікі даўнейшых цывілізацый.

 

Хрысціянства нанесла ўсюдыіснаму эрасу цяжкі, але далёка не непапраўны ўрон. Непераможны, ён адрадзіўся пры канцы мінулага тысячагоддзя, а ў дваццаць першым стагоддзі павінен стаць беспярэчным валадаром чалавецтва – як яму і належыць па статусе.

 

Цяпер паўночна-заходняя цывілізацыя перажывае дэмаграфічную катастрофу. Ніякія заклікі і дзяржаўныя захады не ў стане дапамагчы. І разам з тым за апошнія паўстагоддзя абрынуліся ўсе маральныя нормы, на якіх грунтавалася наша цывілізацыя. Людзі распрануліся, секс запоўніў тэлеэфір, а значыць, увайшоў у свядомасць кожнага чалавека. Шматвяковая плаціна прарвалася, сексуальная энергія, што раней сублімацыйна накіроўвалася на навуку, мастацтва, войны і подзвігі, пацякла ў прамым сваім накірунку. Таму за апошнія пяцьдзесят гадоў не нарадзіўся ніводзін геніяльны мастак, ніводзін навуковец кшталту Нільса Бора ці Марыі Кюры, не кажучы ўжо пра Ньютана або Эйнштэйна. Патэнцыял цывілізацыі імкліва сыходзіць на нуль. Сціраюцца межы паміж мужчынамі і жанчынамі. Мужчынападобныя, валявыя, мэтанакіраваныя, сацыяльна актыўныя жанчыны і млявыя, жанчынападобныя, танкарукія і вузкаплечыя, меланхалічныя мужыкі – вось жудасная прыкмета нашага часу.

 

Хто такі быў мужчына раней? Перш за ўсё – воін, абаронца, здабытчык, герой. Паказаць сваю слабасць для мужчыны было проста недапушчальна. Такіх не кахалі жанчыны, для такіх з’яўляўся праблематычным працяг свайго роду. А таму і жыць кволаму мужыку не было ніякага сэнсу. Раней за пахабны намёк, за мімалётную крыўду выклікалі на дуэль і біліся насмерць. Цяпер вялізны працэнт мужыкоў з лёгкасцю стрывае самую ганебную аплявуху, абы не ўвязвацца ў канфлікт, абы не рызыкаваць сваім бясцэнным жыццём. Значная іх частка гадамі сядзіць на антыдэпрэсантах, нюніць, цягаецца да псіхолагаў. Раней і падумаць аб гэтым мужчына сабе дазволіць не мог. Так іх выхоўвалі. Цяпер у свядомасць абывацеляў актыўна, з дапамогай таго ж тэлевізара, пазіцыянуюцца так званыя моцныя жанчыны – бізнесвумен, багацейкі, эстрадныя зоркі, палітыкі, якія ўсяго дамагліся ўласнымі сіламі, якія мяняюць маладых палюбоўнікаў што пальчаткі.

 

Адным словам, мужчына перастае выконваць свае функцыі, то бок перастае быць мужчынам. Жанчына ж не спраўляецца або ўхіляецца ад сваіх функцый – захавальніцы хатняга агменю, парадзіхі, нянькі, пяшчотнай каханкі законнага мужа. У ідэале мы павінны бачыць плячыстых, мускулістых, высокіх мужыкоў і побач з імі гладкіх, паўнагрудых і пышнабёдрых, невысокіх жанчын. А ў рэальнасці маем безбародых хлюпікаў і доўгіх як палкі, пласкагрудых жанчын. А гэта надзвычай сумна, і ўказвае роўна на тое, што паўночна-заходняя цывілізацыя выраджаецца.

 

Але што стала таму прычынай? Вернемся на колькі абзацаў назад. Так, менавіта тое, што хрысціянства стагоддзямі выціскала секс з грамадскай свядомасці. Яно апранала чалавека так, каб ад яго прыроднага цела нічога не засталося. Яно карала за здраду, блуд. А калі не карала, то асуджала грамадскім праклёнам. Аднак здаровая язычніцкая прырода людзей доўга не паддавалася. Нягледзячы на ўсялякія забароны, яны не пераставалі кахаць адно аднаго, а значыць, пладзіцца і множыцца. І ўсё ж хрысціянства часова перамагло. У дваццатым стагоддзі нараджальнасць рэзка пайшла на спад. З кожным дзесяцігоддзем меншаў працэнт маладых, а працэнт нямоглых пенсіянераў, гэтай абузы грамадства, павялічваўся і павялічваўся… І тут прырода, якая разумнейшая за нас усіх, нарэшце нанесла хрысціянству нечаканы, неадхільны ўдар. Яна мусіла самазахавацца, не дапусціць выраджэння цывілізацыі, у якую так многа ўкладвала на працягу стагоддзяў. А таму прырода зноў распранула людзей, павярнула іх да язычніцтва, узвяла секс на спаконвечны пачэсны п’едэстал. Сучасныя дэмагогі называюць гэта распустай, мы ж назавём гэта непазбежнасцю, неабходнасцю.

 

Так, дэмаграфічны крызіс працягваецца, незважаючы на тое, што секс ізноў, як у старажытныя часы, пануе на нашых землях. Але не адразу і забароны на публічную сексуальнасць прывялі да рэзкага зніжэння нараджальнасці. Магчыма, пройдзе не адно дзесяцігоддзе, перш чым сітуацыя, дзякуючы актыўнай прапагандзе голага цела і вольнага кахання, пачне выпраўляцца. Але выпраўленне гэтае абавязкова здзейсніцца. Прырода ніколі не памылялася, яна вучыць сваіх неразумных дзяцей то пугай, то пернікам.

 

У святле прыведзеных выкладак я мушу перагледзець некаторыя пастулаты нашай цывілізацыі. Паколькі секс ёсць прыроднай неабходнасцю чалавецтва, каб размнажацца і жыць, то я вазьму смеласць назваць любы палавы акт свяшчэнным. Свяшчэнным таму, што ён вядзе да працягу жыцця. Для прыроды абсалютна ўсё роўна, якім чынам сальюцца ў экстазе два полы – па ўзаемнай згодзе ці па няволі, бо ў любым выпадку гэта будзе воля яе вялікасці Прыроды. Яна, а не мы з вамі, стварае прывабных маладзіц і сексуальна актыўных мужчын. І не віна такога мужчыны, што ён нясцерпна зажадае прывабную маладзіцу. У сілу грамадскіх табу ён, мажліва, не здолее дамагчыся яе па добрай волі. Нярэдка яму, каб ажыццявіць волю прыроды, даводзіцца дзейнічаць гвалтам. Але, падкрэсліваю, вінаваты ён будзе не перад прыродай, а перад людскімі законамі, якія спрэс высмактаны з пальца, тысячы разоў мяняюцца і зыначваюцца. Нязменная і ўсеўладарная толькі Прырода.

 

Прывяду такі прыклад. Малекулы ўступаюць ва ўзаемадзеянне па хімічных і фізічных прычынах. Чым большая тэмпература, чым большы патэнцыял электрона ў якогасьці атама, тым большая верагоднасць, што ён уступіць у рэакцыю. Хоча ён таго ці не, а ўступіць. Гэта воля фізічных законаў, прыроды. Можам мы вінаваціць атам у гэтай рэакцыі? Зразумела, што не. Дык чаму мы бяромся судзіць мужчыну, які ў сілу свайго тэмпераменту, выпадкова сутыкнуўшыся з вабнай жанчынай, уступіў з ёю ў палавую сувязь. Гэта тая ж рэакцыя. У дадзеным выпадку мэта яе – прадаўжэнне роду. А ўвогуле – працяг жыцця, якое з’яўляецца вечным, няспынным рухам і абнаўленнем. Уступаюць у рэакцыю малекулы, уступаем і мы, чалавекі. Таму я мяркую, што ў хуткім часе паўночна-заходняе чалавецтва, апынуўшыся на мяжы вымірання, будзе вымушана перагледзець сваё стаўленне да палавога акта, сцёршы межы паміж гвалтам і добрай воляй. Бо, паклаўшы руку на сэрца, любы палавы акт – гэта насілле над сваёй духоўнай прыродай, ператварэнне чалавека ў жывёліну.

 

Усё гэта я вяду да таго, што голас здаровага сэнсу павінен вяршэнстваваць над рэлігіяй і маральнымі забаронамі. Падкрэсліваю, наша цывілізацыя на мяжы вымірання. Маладых і здаровых, калі так далей пойдзе справа, хутка не застанецца. Зачынаць людзей стануць выключна ў прабірцы (што ўжо пачынаецца), старасць расцягнецца на доўгія пакутлівыя дзесяцігоддзі. Панічна баючыся смерці, чалавек будзе дэманстраваць сваю перамогу над прыродай-матухнай. Ён будзе жыць на штучных органах, суставах і костках, на лякарствах, на апаратах, якія стануць за яго дыхаць, ганяць кроў, ператраўліваць ежу. Але тое будзе фальшывая, ілюзорная перамога. Тое будзе ўбогая пародыя на жыццё. Нам не патрэбныя рэзервацыі інвалідаў і імпатэнтаў. Нам патрэбныя войскі зухаватых малайцоў, нам патрэбныя плоймы іхніх прывабных каханак, нам патрэбныя мільёны іхніх здаровых дзяцей. У адваротным выпадку наша месца запоўніцца новымі варварамі, у якіх цэніцца мужчынская дужасць і гонар, у якіх у пашане жаночая пяшчота і пладавітасць. Яны прыйдуць і перамогуць нас, млявых, нямоглых, бясполых…

Comments

( 6 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
[info]eskimozz wrote:
12 Чэр 2008 15:01 (UTC)
о, акурат цiкаулюся гэтай тэмай, дзякуй
[info]iuzhyk wrote:
12 Чэр 2008 16:39 (UTC)
Дзякуй і вам. Толькі крый Божа атаясамліваць усё з аўтарам :). Гаворыць жа як бы пацыент Навінак, не я. Аўтар гэтай пазіцыі не падзяляе, адно прызнае яе права на існаванне як адну з палітры мажлівых.
[info]eskimozz wrote:
13 Чэр 2008 12:16 (UTC)
нават i не думау атаясамлiваць з аутарам...
а гэты тэкст цалкам напiсаны вамi цi грунтуецца на нейкiх сапраудных запiсах вар'ята?(проста спачатку я увогуле падумау што гэта проста пераклад на бел.мову)
...Пазiцыя у героя нейкая слабаватая, прыкрываецца воляй прыроды каб апраудваць свае злачынствы i сваю слабасць... а уплыу хрысцiянства на спад нараджальнасцi лiчу не уплывае анiякiм бокам, хутчэй панаваньне у 20-ст. Эгаiзму(з вялiкай лiтары) - бо навошта нараджаць дзяцей, калi можна жыць "для сябе харошага", а эпоха Эгаiзму у сваю чаргу плотна зьнiтаваная з узроунем разьвiцця тэхналогiяу i iмклiвым прагрэсам, чым больш развiтыя краiны i чым вышэйшы там узровень жыцця + чым вышэй секулярызацыя(а не наадварот як лiчыць герой хрэсцiянiзацыя), тым меньш нараджальнасць(мне здаецца гэта даволi лёгка прасочваецца), хаця на тое ён i вар'ят каб думаць алагiчна...
[info]iuzhyk wrote:
13 Чэр 2008 16:10 (UTC)
Гэта ўрывак з анаго майго твора, яшчэ не апублікаванага, дзе чалавек здзяйсняе злачынства, спачатку па-раскольнікаўску выбудаваўшы для гэтага сваю тэорыю.

Прычына спаду нараджальнасці - матэрыяльная і амаральная (антырэлігійная). Матэрыяльная - пагалоўная урбанізацыя еўрапейскіх краін, у горадзе дзеці - толькі залішнія раты, а не памочнікі. Амаральная - аборты, забойствы жывых душаў ненароджаных дзяцей, навуковы прагрэс, медыцына таму спрыяюць; ну і няма страху Божага за гэтыя забойствы.
(Deleted comment)
[info]iuzhyk wrote:
11 Ліп 2008 17:20 (UTC)
Хацелася б верыць!
(Ананімна) wrote:
29 Стд 2012 14:48 (UTC)
Бижутерия оптом или под реализацию на выгодных услови
[color=blue][size=15]Бижутерия, ювелирные украшения, копии украшений известных и знаменитых брендов. Простая навигация по сайту, фото копии украшения с подробным описанием.[/size][/color]
Ювелирные украшения tiffany, tiffany, tiffany co, tiffany сайт, цены, купить украшения tiffany, копии tiffany, кольца tiffany co tiffany rings. Оптовая продажа ювелирных изделий, компания стэс. Москва, Каширский проезд Консультации менеджера, тел. [url=http://www.bijuteryianet.tk/ukrasheniya-serebro.html]Украшения серебро[/url]
Бижутерия оптом оптом украшения самоцветы оптом добавлено farekilerys Интернетмагазин бижутерии оптом Lady Accessory. Недорогая бижутерия из. [url=http://www.bijuteryianet.tk/braslet-s-biruzoy.html]Браслет с бирюзой[/url]
Сборка бижутерии из материалов заказчика Объявление в городе Минск в разделе Работа Удаленная работа. [url=http://www.bijuteryianet.tk/polskaya-bizhuteriya.html]Польская бижутерия[/url] Свадебный интернетмагазин аксессуаров. Фаты, перчатки, диадемы, рушники, свадебные аксессуары для невесты свадебные шубки, свадебная бижутерия. [url=http://www.bijuteryianet.tk/bizhuteriya-polimernoy-gliny.html]Бижутерия полимерной глины[/url]
ColorsBeauty Italy — итальянское торговое оборудование бу для бижутерии и аксессуаров, цена, купить в Курске — Tiu. [url=http://www.bijuteryianet.tk/kole-bizhuteriya.html]Колье бижутерия[/url] Серьги бижутерия — Open Heart — серьги цепочки Tiffany Киев — E. Подробная информация о товареуслуге и поставщике.
:)
( 6 камэнтароў — Пракамэнтаваць )