Home

Рэклама

Міхась Южык - На абрыдлыя тэмы: [entries|archive|friends|userinfo]
Міхась Южык

[ website | Творы ў Інтэрнеце ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

На абрыдлыя тэмы: [Чэр. 30, 2008|11:08 am]
Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
[Tags|]

Усё ў працяг тэм, пра якія пісаў. Але не дае суцішыцца подласць і прымітыўнасць душы чалавечай.

 

Прачытаў на “Свабодзе” чарговую перадачу “Дом літаратара”, што рыхтуе Аксак, жонка Арлова. Божа мой, няўжо людзі нагэтулькі з’ехалі з глузду? Чытаў яе вершы, меў пару размоў. Здаецца, разумная жанчына. Зрэшты, пры чым тут розум. Грошы і жарсці кіруюць светам. Не ведаю, ці захавалася жарсць Аксак да свайго мужа, але грошы ў сямейны бюджэт – рэч далёка не малаважная. Нядаўна даведаўся, што Арлоў прэтэндуе на 30.000 (трыццаць тысяч) еўра ад “Эўропы” як першую прэмію за сваю паэтычную спадчыну. Хтосьці ведае вершы Арлова? Напэўна, упаў з іх высокамастацкасці? Ну ды ладна. Рэч не пра гэта. А ўсё пра тое, што дарункі трэба адпрацоўваць. Улада, якую сямейства Арловых палівае граззю гадоў пятнаццаць, цяпер грашавітай працы не дасць. Таму трэба шчыраваць штосілы. Тым больш што дзеці Арловых маннай нябеснаю не сілкуюцца.

 

Мы, небаракі, думаем, што незалежныя ў сваіх поглядах, меркаваннях. Хрэн нам у рот. Спадар Глобус (ці Глёбус?) ужо пасябраваў з дзяржаўнымі выданнямі, ужо вядзе калонку ў сацыялістычнай “Звяздзе”. Як адзін з самых разумных у Беларусі людзей (і адзін з самых слабых празаікаў), Адам даўно ўразумеў, што Лукашэнка – гэта надоўга, калі не назаўжды. А таму рэзка, па-флюгерску, перайначыўся. Праўда, што можна патрабаваць ад чалавека, які ў Бога не верыць. Што ён і заявіў у нядаўнім “ЛіМе”: “У Бога не веру», а ў каго верыце, пытаецца здзіўлены журналіст. “У маму, дзяцей” – кажа Адам. Крутая вера. Толькі ці да мамы, дзяцей звернуты яго такія таленавітыя радкі:

 

Божа, забяры маё жыццё,

Выратуй, знямелую айчыну.

 

Не, не да мамы. Проста спадар Глобус крывадушнік, флюгер, які не адказвае за свае словы. У творчасці ён грае ролю. Пад незалежнасць, пад дзяржаўную моц (газета “Звязда”, калі гэта выгадна) падладжваецца. Асабістая выгада, непамернае славалюбства, вось што кіруе Адамам на працягу ўсяго жыцця. Здаровыя гены бацькі, які ўмеў ужывацца з уладамі? Хрэн яго знае, не бяруся судзіць. Найхутчэй, Глобус – вялікі бізнесовец, ад гэтага і яго флюгернасць, а па-бізнесменску – абаротлівасць і прадбачлівасць. Выгадна цяпер ганіць Бога для сваёй папулярнасці – абвяшчу гэта на ўсю іванаўскую.

 

Сорамна за такіх прадстаўнікоў беларускамоўнай інтэлігенцыі. Ды што паробіш. Якія ёсць, іншых нямашака.

 

Вось вам перлы ад лірыка Бураўкіна, які на краі магілы (бо не вечна ж нам жыць) флюгерна мяняе сваю сацыялістычную сутнасць:

 

Здаецца, мірныя часы

У Беларусі незалежнай —

Няма нэўтральнай паласы

I акупацыі замежнай.

 

А ўсё не затухае бой,

I ў ранах боль не дагарае,

І над тваёю галавой

Зноў кружыць крумкачова зграя.

 

I батарэя прыбышоў

Б’е па табе прамой наводкай, —

I той,

Хто з чорнаю душой,

I той,

Хто з луджанаю глоткай.

 

Стараецца спадар Бурайкін – колісь выдатны лірык – шчыруе. Бо на “Свабодзе” высокія ганарары (успомнім 30.000 прэмію).

 

А вось вам яшчэ адзін прадстаўнік змагароў за незалежнасць, які некалькі дзесяцігоддзяў запар апяваў Леніна. Гэта Законнікаў, колішні галоўрэд “Полымя”:

 

Недзе грыміць...

Там, акроплены гордай крывёю,

Прывід свабоды

Імкліва нарошчвае плоць.

Лёс заклікае рабоў

Стаць у шэрагі вояў:

“Скідвай ярмо

I наперад ахвярна выходзь!”

 

Во як! Здаецца, апошнія тыдні ўсе хварэлі футболам, і ў шэрагі “вояў” станавіліся толькі з півам перад тэлеэкранам. Адарванасць Законнікава ад рэальнасці? Не. Прага грошай і славы, якую падае “Свабода” ў выглядзе грантаў.

 

Сумна ўсё гэта. Не пісаў бы нават. Але, як казаў Салжаніцын, немагчыма маўчаць. Тым больш што даведаўся нядаўна, як сем гадоў таму Арлоў, пасля адмоўнага артыкула на яго творчасць у выкананні Лады Алейнік, прабраўся на адной вечарыне да яе і плюнуў у твар. Мужчынскі ўчынак, ацаніце дзяўчаты.

 

Ведайце пра гэта студэнткі, што ходзяць на прэзентацыі даволі, па-мойму, пасрэднага празаіка Арлова. Такі ён “мужык”. Лада Алейнік за гэта, праўда, добра патузала ягоныя кудлы.

 

“Свабодзе” і падобным стыпендыятам ад “Эўропы” я даўно і ўстойліва не даю веры. Гэта нейкія маральныя вырадкі. Зрэшты, слабы чалавек, у сэнсе як від. А сярэдні беларус, у адрозненне ад канцэпцыі расейца Дастаеўскага, вузкі, а не шырокі. Ён прадказальны, як таракан. Таму ўжо нічому даўно не здзіўляешся.

СпасылкаАдказаць

Comments:
[User Picture]From: [info]baciukou
2008-06-30 08:46 am (UTC)

(Link)

Дзярма вы тут нейкага наплявузгалі, спадар Міхась. Нават калі не кранаць вашыя факты - няясна, адкуль узятыя - самі хоць звярніце ўвагу на свае супярэчнасці тут, у гэтым пасьце.
1. пры чым тут Аксак і яе перадача?
2. Чаму прэмія ад "Эўропы" (ці ўсё ж ад "Свабоды"? - самі разьбярыцеся)азначае прадажнасьць? Значыць, з усіх Нобелеўскіх ляўрэатаў адзін толькі Сартр ня быў прадажным?
3. Чаму спадар Глобус ня можа казаць тое, што ён думае цяпер? Усе хто страціў веру - прадажныя? А можа вам, як верніку, іх спачатку пашкадаваць?
4. Бо на “Свабодзе” высокія ганарары (успомнім 30.000 еўра Арлова). - дык жа гэта прэмія?!
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-06-30 09:17 am (UTC)

(Link)

На ваш слушны закід слушны ж адказ:

1. Вы наіўны, ці як? Галоўрэд – 95 працэнтаў часопіса, агульнавядома. Далей без каментароў. Разумныя зразумеюць. (Узгаданая прэмія ніяк не залежыць ад прысутнасці на “Свабодзе” сямейства Арловых?)
2. Я не кранаў іншых прэмій, а толькі ўказаў на неадпаведнасць паэтычнай спадчыны Арлова яе ўганараванню. Кропка.
3. “Усе хто страціў веру – прадажныя?” У мяне было слова “флюгернасць”. Прычыну, па якой гэта слова ўжыў, я падаў досыць выразна. Да таго ж, перафразуючы вас: “Чаму спадар Южык не можа казаць тое, што ён думае цяпер?” Гучыць?
4. На “Свабодзе” высокія ганарары – гэта вам не вядома? Тады патусуйцеся блізу “абраных”.

Учынак з пляўком “ваяра за незалежнасць” Арлова вам даспадобы?
Ад каго чуў? Ад Лады Алейнік. Дастаткова?
[User Picture]From: [info]kauka_kauka
2008-06-30 09:30 am (UTC)

(Link)

Я ведаю, якія на Свабодзе ганарары, і называць іх высокімі можа хіба што той, хто атрымлівае дзяржаўную пэнсію па інваліднасьці.
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-06-30 10:51 am (UTC)

(Link)

вось яны палезлі, дэманы. Гэтага я і чакаў.

дзякаваць Богу, пенсія мая не за хваробу галавы ці маральнае выродства, якую трэба даўно даваць нашым “культавым”. Кожны з нас інвалід, калі на яе выходзіць, нават калі па ўзросце. Не ведалі? Дажывіце, а там пагаворым. Я свой хлеб заўсёды зарабляў за выняткам пенсіі вось гэтым самым пяром. Да слова.

Каб было ясна. Мая непрыязнасць не чапляецца да людзей, чыстых духам. Вось выйшлі кніжкі ў замежжы ў Акудовіча – толькі падзялю радасць. Тое ж і пра Дубаўца са Станкевічам – не прыцягваюць яны да сябе кепскага слова. Людзей разбірайце.
[User Picture]From: [info]baciukou
2008-06-30 09:47 am (UTC)

(Link)

Чытаем:
"На прэмію "Еўрапейскі паэт свабоды" намінаваны беларускі пісьменнік і паэт Уладзімір Арлоў. Пра гэта паведамляе польская "Gazeta Wyborcza".
Намінанты на новую літаратурную ўзнагароду былі абвешчаныя 16 траўня. Сярод іх — прадстаўнікі Кіпру, Сербіі, Славаччыны, Славеніі, Швецыі, Францыі. Беларусь прадставіць кніга вершаў Уладзіміра Арлова "Паром праз Ла‑Манш".
Узнагароду ў 100 тысяч злотых (каля 30.000 еўра) заснаваў і фундуе горад Гданьск."
І гэта ўсё зрабіла Аксак?
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-06-30 11:03 am (UTC)

(Link)

Не, толькі геніяльны паэт Арлоў. Пераканалі.)))
[User Picture]From: [info]maryjka_
2008-07-02 08:20 pm (UTC)

(Link)

4. во-во. бо ўсё, хто што-небудзь рабіў для "радыё свабоды", ведаюць, што там плоцяць у далярах:)

[User Picture]From: [info]kauka_kauka
2008-06-30 09:24 am (UTC)

(Link)

Хто заўгодна можа прыватна не любіць Глёбуса, Арлова, Бураўкіна і Свабоду, але любое публічнае паліваньне гаўном -- надзвычай няўдзячная рэч, бо заўсёды дзейнічае паводле закона "эфекту вэнтылятара".

[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-06-30 10:52 am (UTC)

(Link)

Словамі “гаўно”, тым больш хаваючыся за псеўданімамі, я не аперыраваў. Усё празрыста і ясна. Рэчаісна, я б нават сказаў. Ад праўды вушы пячэ?
[User Picture]From: [info]palivac
2008-06-30 04:54 pm (UTC)

(Link)

Далучаюся да публічнага палівання ГлЁбуса, Арлова, Свабоды і К.
Правільна Южык напісаў.
Зараз яго дзяўбаць пачнуць "беларускамоўнадэмакратычныя".
[User Picture]From: [info]myshyn
2008-06-30 09:46 am (UTC)

(Link)

Бедны, пакрыўджаны жыцьцём чалавек!
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-06-30 10:52 am (UTC)

(Link)

сябе пашкадуйце. Хаця б за тое, што калісь памраце.
[User Picture]From: [info]myshyn
2008-06-30 11:22 am (UTC)

(Link)

Усе калісьці паміраюць. Толькі адны перад гэтым гаўкаюць з прывязі на іншых, што, насамрэч, нічога не мяняе, ці прысьвячаюць жыцьцё корпаньню у чужой бялізне. А іншыя... як мінімум пакідаюць пасьля сябе дзяцей і добрыя справы.
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-06-30 11:41 am (UTC)

(Link)

Што ж вас тут так зачапіла? "Пакажы свой тварык. Гульчытай). З ананімамі размаўляць западло. Але яшчэ пытанне: "іншыя", якія пакідаюць пасля сябе "добрыя справы", гэта вы? Высока сябе ацэньваеце? А ўрэшце станеце прахам, безыменным. А жыць будуць тыя, хто нешта робіць, хоць яно нічога не мяняе.

Гаўкаць пад псеўданімамі - вось гэта справа дзярмовая, баязлівая. Я ні ад каго не хаваюся. Страляцца хочаце? Ці Арлоў рызыкне? Не, кішка танка, бо гэта не пляваць жанчыне ў твар. 30.000 не даюць насмеліцца. Я ж смерці не баюся. Вось наша з такімі, як вы, розніца.

[User Picture]From: [info]alyrik
2008-06-30 10:46 am (UTC)

(Link)

1. Вы вельмі зайздросьлівы? Вам хочацца гранту?
2. Вы ацэньваеце сутнасьць чалавека паводле веры ў бога?
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-06-30 10:57 am (UTC)

(Link)

1. я вельмі чуллівы да подласці. у гэтым мая бяда.
2. чым далей жыву, тым больш пераконваюся, што слоў "дадзена будзе не па справах вашых, а па веры вашай" (евангельскія) трэба пільнавацца, каб не згубіць арыентацыю у нашым мнагатлумным свеце. Толькі не "у бога", як вы кажаце, а ў Бога - у Хрыста. Не бачыў ніколі чыстага душой не-хрысціяніна.
[User Picture]From: [info]alyrik
2008-06-30 11:48 am (UTC)

(Link)

а многа хрысьціянаў чыстых душой? Можа, справа ня ў гэтым?
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-06-30 11:57 am (UTC)

(Link)

Адзін хрысціянскі святы казаў: “Я веру толькі тым прапаведнікам, хто гатовы за свае перакананні даць сабе перарэзаць глотку”.

Дык вось, на будучае тым, хто тут будзе плявузгаць. Ці гатовы ён высветліць са мною адносіны на смерць за ідэю? (Ён такі здаровы і дужы? А куля зраўняе ўсіх.) Калі няма смеласці, то раю не пІсаць. Іх баязлівыя пасты будуць мной выдаляцца. Лермантава памятаеце? Я таксама Міхаіл Юр’евіч. Запрашаю.

Таксама будуць выдаляцца агрэсіўныя пасты тых, хто не называе свайго прозвішча і месца жыхарства.
[User Picture]From: [info]baciukou
2008-06-30 02:26 pm (UTC)

(Link)

Я выбіраю рапіры.
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-06-30 12:04 pm (UTC)

(Link)

Я не галаслоўны.

Літаратар [info]myshyn, які сябе не назваў і працягваў мяне абражаць, пазбаўлены магчымасці пісаць на маім блогу.

На жанчын маё правіла не распаўсюджваецца. Але ж [info]myshyn не назваў сваю полавую прыналежнасць. Гэта ў кантэксце часу - бясполыя, баязлівыя, схаваныя за "псеўда".
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-06-30 07:23 pm (UTC)

(Link)

Выбачаюся ў тых прыстойных карыстальнікаў, якія мне напісалі ўвечары, пасля таго як коменты скрыніліся.

Гэта змушаная мера, каб суняць адмарозкаў, якія не паслухалі майго папярэджання аб выдаленні нецэнзуршчыкаў і ананімшчыкаў.

Гэты болг - для псіхічна здаровых людзей. Мацюкальнікаў ды іншых мяшком удараных тут не будзе ніколі.
[User Picture]From: [info]kanaj
2008-07-01 05:14 pm (UTC)

(Link)

А дзе мой адмарожаны камэнт?
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-07-01 06:44 pm (UTC)

(Link)

Я там ужо выбачаўся вышэй. Некаторыя адэкватныя каментары зніклі, пакуль я разабраўся з іх замарозкай-размарозкай (бо ніколі гэтай функцыяй не карыстаўся раней). Знік і ваш. Выбачайце.
[User Picture]From: [info]dziki_dzik
2008-07-01 05:11 am (UTC)

(Link)

Hawnizm - halownaja rysa belarusaw :)))
[User Picture]From: [info]krywal
2008-07-01 08:42 am (UTC)

(Link)

за сябе кажы
[User Picture]From: [info]maryjka_
2008-07-02 08:36 pm (UTC)

(Link)

>>>>Хтосьці ведае вершы Арлова?

Я ведаю. Прычым некаторыя - на памяць:) "Паром праз Ла-Манш" - сапраўды вартая кніга. Значнае дасягненьне сучаснай беларускай літаратуры. Прыемна, што адзначылі менавіта яе.

Спадар Южык!

Расскрыньце мой камент, каб людзі бачылі, што я ведаю вершы Арлова!!!!
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-07-05 11:20 am (UTC)

Ня трэ нэрвавацца ))

(Link)

Марыйка, ды не нервуйцеся так! Расскрыню. Хоць дзіўна, што вы гэтак позна заступаецеся за свайго ўлюбёнца. Былі на курорце, ці ў летаргіі ляжалі ))?

"Паром праз Ла-Манш" - сапраўды вартая кніга. Значнае дасягненьне сучаснай беларускай літаратуры.”

Добра што не заявілі – сусветнай. А то я ўжо напужаўся.
Вы павінны разумець, што словы – гэта ўсяго толькі словы. Крытык сам мусіць быць кампетэнтным. Чытаў, здаецца, у “Архе” ваш артыкул на нейкія “лямерыкі” Хадановіча (папраўце, калі памыляюся) – гэта ціхі жах і патоп. Вы шматслоўна спрабавалі пераканаць, што гэтае рыфмаванае глупства – нейкае дасягненне. Не атрымалася. Таму вера вам роўна такая, якую выставіў Галубовіч у ацэнцы вашай кнігі ў “ЛіМе”. Я давяраю аўтарытэтам. Вы ж такім пакуль што не з’яўляецеся. Вы яшчэ маладая, расціце, працуйце над словам, як кажуць нашы рэдакцыйныя графаманы.

Мне дастаткова не тое што аднаго верша, а нават адной страфы, каб сказаць, паэт Арлоў ці паспяховы графаман, вясковы графаман Гадулька ці буйны талент. У абодвух выпадках – гэта другое.

І не думайце, што я не чытаў вялікага празаіка Арлова. У мяне ёсць ягоная кніга ў серыі “проза 20 стагоддзя”, што даўнавата ўжо выйшла ў “Мастацкай літаратуры”. Дык вось нічога больш напышлівага і нудлівага “Мастацкая літаратура” ў гэтай серыі не выдавала. За ўсе творы па пяцібальнай шкале я яму выстаўляю 3, зрэдку 4. Адзіная яго вартая аповесць за ўсё жыццё – гэта “Цыгарэты з ментолавым пахам”, тут бы можна выставіць 5, каб ён не змазаў яе фінал бязглуздай містыкай з дамешкам эротыкі. Празаік, Марыйка, гэта той, хто ўмее зацягваць у свой тэкст (Быкаў, Шамякін, Федарэнка, Наварыч і яшчэ некалькі, іх вельмі мала). Усё астатняе – самаўлюбёнае какецтва. Чытаў кнігу эсэ Арлова. Яна пакінула ўражанне, што пісаў не мужык, а дзеўка-какетка. Да таго ж стыль аднастайна садраны з “Севастопальскіх аповедаў” Талстога – праверце! Арлоў, небарака, і не ведаў, што капіруе Талстога. Проста ён капіраваў іншых, якія за 150 гадоў нічога свайго не прыдумалі ў гэтым жанры.

Не лічыце мяне дурным. У параўнанні з большасцю літаратараў Беларусі Арлоў – сур’езны профі. Аднак калі ён замахваецца на Парнас, то патрабаванні да яго гамбургскія. Па гэтым жа рахунку ён – пасрэдны пісьменнік. Для мяне няма чэмпіёнаў нашага двара па тэнісе, а ёсць пасрэднасці ў параўнанні з вялікімі чэмпіёнамі.
[User Picture]From: [info]maryjka_
2008-07-02 08:43 pm (UTC)

(Link)

Авой, забылася!

Марыя Мартысевіч, 220004, г. Мінск, вул. Заслаўская, 12-449.

Заходзьце ў госьці:)))

[User Picture]From: [info]gorliwy_litwin
2008-07-04 11:33 am (UTC)

(Link)

Проста спадар Глобус крывадушнік, флюгер, які не адказвае за свае словы.

- nie viedaju sz. biel., jakija adkazvajuc' za svaje slovy.

сярэдні беларус, у адрозненне ад канцэпцыі расейца Дастаеўскага, вузкі, а не шырокі. Ён прадказальны, як таракан. Таму ўжо нічому даўно не здзіўляешся

- dyk kidajcie hetuju muz^yckuju pseuda-nacyju. Hajda da nas, litvinau. Asabliva kali u Boha vierycie.

To nie marnujcie czas na asabistyja razborki z bielaruscami
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-07-05 11:30 am (UTC)

(Link)

Дзякуй. Не ўсё зразумеў гэтымі літарамі, але сэнс улавіў. Нездарма ж "беларус" добра рыфмуецца з "трус" )).
[User Picture]From: [info]gorliwy_litwin
2008-07-04 11:42 am (UTC)

(Link)

zrabi, panie, raszuczy krok i adkin' tuju nacysckuju bielaruszczynu. Adrazy liahczej stanie dyhac'
[User Picture]From: [info]arbogast
2008-07-07 02:31 pm (UTC)

(Link)

Арлоў сьцвярджае, што не знаёмы з Ладай Алейнік (я таксама). Магла яна паблытаць яго з кім-небудзь?
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-07-07 05:12 pm (UTC)

(Link)

Я не Гасподзь Бога і не магу бачыць тое, дзе я не прысутнічаў. Але трохі разбіраюся ў людзях, і калі дацэнт кафедры беларускай літаратуры БДУ (Лада Алейнік) кажа мне ў падрабязнасцях, як тое адбылося , – то навошта ёй прыдумляць? Я ж яе за язык не цягнуў і гаворка пра Арлова зайшла выпадкова. Была названа канкрэтная кніга, на якую пісалася рэцэнзія (“Ордэн белай мышы”) і тое, як гэты інцыдэнт адбыўся. Арлоў быццам бы прабраўся да яе на літаратурнай вечарыне і плюнуў у твар, я яна пагналася за ім і ўчапілася ў кудлы. З якое радасці мне не верыць Алейнік, даросламу, паважанаму і псіхічна нармальнаму чалавеку? Такое ж забыць немагчыма. І казала яна менавіта пра Арлова (не пераблытала), бо пачала з абурэння яго нядаўняй прэміяй за вершы. Распавядала яна вельмі эмацыянальна, такое не падробіш. Любы нармальны чалавек паверыў бы.

Да таго ж у Інтэрнэце я прачытаў, што Арлоў выйшаў з КПСС у 1989 годзе (гэта ён сам агаворвае), але пры тым нібыта ўдзельнічаў у падпольным адраджэнскім руху ў 70-80-х гадах. Пытанне, як сумяшчаецца КПСС і падпольны нацыяналістычны рух?

Таму, прабачце, тут веру Ладзе Алейнік. Калі я памылкова агаварыў Арлова (аднак як гэта дакажаш цяпер?), то гатовы прасіць публічнага прабачэння. Толькі даведкі, што Арлоў не пляваў у твар жанчыне, не прадставіш, тым больш за даўнасцю сямі гадоў. Таму хай кожны вырашае для сябе – верыць ці не.
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-07-07 06:26 pm (UTC)

(Link)

І ўсё ж. Памылка можа быць толькі ў двух выпадках:

1. У Л.Алейнік дыягназ “шызафрэнія”, хвароба, калі трызненні ўспрымаюцца за яву (але яна псіхічна вельмі здаровы і ўстойлівы чалавек, ручаюся).
2. У М.Южыка шызафрэнія і размова з Л.Алейнік яму прытрызнілася (але я таксама не знаходжуся на ўліку ў Навінках, хоць некаторыя гэтаму не вераць:))

Зрэшты, трэці выпадак – калі Арлоў проста забыўся на гэта, ці мала ўсялякай жамяры наўкол лётае. Часам і плюнеш у якую, нябось не памрэ.

Рэклама