Реклама

Міхась Южык - Дэмакратычная ты наша "Свабода" [entries|archive|friends|userinfo]
Міхась Южык

[ website | Творы ў Інтэрнеце ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Дэмакратычная ты наша "Свабода" [Июл. 3, 2008|11:01 am]
Previous Entry в избранное рассказать другу Next Entry
[Tags|]

Ну не дае ЖЧ адпачыць. Варухнуўшы бяллітаўскае дзярмо, цяпер ім жа заляпаешся. Тым больш што даводзілася палемізаваць з людзьмі, якія, відаць, ніколі пяра ў руках не трымалі. Каб спрачацца з пісьменнікам, трэба ж спачатку пазбавіцца сваёй прыроднай коснаязыкасці. Але не ў тым рэч. Дакладней, не толькі ў гэтым.

 

Агульнавядома, што калі нікога не крытыкуеш, то людзі пачынаюць барзець і забываюцца, хто яны ёсць насамрэч. Тады і Арлоў вялікі паэт. А пакрытыкуеш такіх чалавекападобных (плявок жанчыне ў твар) – значыць зайздросціш. І гэта пасля справядлівай (праўдзівай да дробязей) крытыкі на сямейства Арловых, якія манатонна, год за годам, хоць прыймач не ўключай, балабоняць са сваёй радыёкропкі АДНО І ТОЕ Ж. Я стаміўся ад іхніх хваляў аднастайнага негатыву. Жыць нянавісцю пятнаццаць гадоў і потым здзіўляцца, што нехта ўзненавідзеў цябе за твой негатыў – гэта як трэба атупець ад адсутнасці крытыкі! Я памагу спадарам Арловым апусціцца з нябёс на зямлю.

 

Пачнём з зайздрасці. Спадарове, на “Свабодзе” і ў іншых літаратурна-апазіцыйных  структурах круцяцца выдатныя людзі, пра якіх неяк язык не паварочваецца нешта благое сказаць, незалежна ад таго, згаджаешся ты з імі ці не. Толькі наўскідку назаву сімпатычных мне асобаў: Аркуш, Дубавец, Акудовіч, Кісліцына, Станкевіч, Пятровіч, Бабкоў, Абрамовіч, Рудкоўскі, Жукоўскі, Барысевіч ды інш.. Не згаджаючыся з імі ў дэталях, заўсёды прызнаеш наяўнасць асобы ці нейкай маральнай пазіцыі, ці проста іх сур’ёзнасць як творцаў. Што тычыцца спадара Арлова, то, магчыма, ён выдатны гісторык, не мне меркаваць (бо я не гісторык). Але ніякі не празаік і тым больш не паэт. А нам праз “Свабоду”, дзе яго жонка, спрабуюць навязаць яго ледзьве не геніяльнасць. Спадар Арлоў уступіў у партыю (КПСС) недзе пры канцы 80-х, калі ўжо ніхто рукі не выкручваў. Гэта пра мараль. Плявок у твар Ладзе Алейнік – гэта таксама мараль, прысуд, які вынесе Арлову гісторыя. З крытычнага пункту гледжання яго проза папросту слабая, а вершы ніякія. Кажу гэта не толькі як празаік (зайздрослівы, на думку некаторых зацятых), але і як крытык, якому нязменна замаўляюцца артыкулы з часопісаў і газет.

 

Мой пост выклікаў абурэнні прыхільнікаў Арлова. Іхняе права. Шкада толькі, што замест слушных аргументаў палезла ўсялякая плесня: з мацюкамі, абразамі маёй асобы, таму прыйшлося навесці парадак і павыганяць асабліва неўтаймоўных. Адзін чалавек (http://pgrigas.livejournal.com)  так шчыра і не зразумеў, за што я яго пагнаў. Вось фрагмент яго каментарыя:

 

Я не знаёмы з творчасьцю Міхася Южыка.

 

Але пры тым:

 

Спачатку напішы хаця б нешта падобнае на гэты твор (эсэ Арлова –М.Ю.).

А ўжо потым пачынай піздзець.

Апгрэйд. Мой камент у пасьце Южыка (які прадубляваны тут) там спачатку быў заскрынены, а потым - наогул выдалены. Не разумею юзэраў, якія "скрыняць" коменты ад узаемных фрэндоў. Такім чынам, я правільна зрабіў, што прадубляваў той камент тут. Дзякуй усім, хто ўдзельнічае ў размове.

 

Спадар pgrigas, для вас, як для асабліва някемлівага: выдалены ваш пост за мацюкі. Хаця яго бязглуздасць тыпу “Пастэрнака не чытаў, але асуджаю" – відавочная.

 

Пакрыўджаны маімі захадамі pgrigas арганізаваў цкаванне ненавіснага Южыка на сваім блогу.

 

Вось вытрымкі:

 

Асабліва наярваў нехта americancartoon:

 

[info]americancartoon wrote:

30 Чэр 2008 22:25 (local)

Re: Зайздрасьць - гэта...

Нажаль, Южыка нiколi не чытаў. Дакладна не шкада.

 

americancartoon wrote:

30 Чэр 2008 22:15 (local)

Зайздрасьць - гэта...

Я таксама нiколi не чуў ягонага iмя, пакуль не пабачыў гэты допiс. Але ж знаёмiцца не трэба.

Ён зайздросiць таму, што хтосьцi ёсьць вядомей за няго, таму i разважае аб гэтых "несумленных справах", дзе даюць грошы тым, хто нiбыта не вартыя iх атрымлiваць. Глёбусу талента не хапае, а у Южыка зашмат? Кiньце, талент да зласлоўе - рэчы несумяшчальныя...

 

Яўная памылка ў тым, што талент і зласлоўе – рэчы несумяшчальныя. Спадар, відаць, гэта выснаваў самастойна. Гісторыя ж паказвае, што асабліва ядавітымі былі геніі: Салтыкоў-Шчадрын, Лермантаў, Гогаль, Шапэнгаўэр, Свіфт, Талстой, Дастаеўскі і г.д.

 

Ён не чытаў Южыка, але адназначна ўпэўнены ў ягонай бяздарнасці. Пазіцыя дэгенерата?

Да таго ж і зайздросціць мне Арлову – з якога ражна? За яго 30.000 еўра (30 сярэбранікаў ад Еўропы) я не ганяюся, у тры горлы есці не будзеш. Што тычыцца прозы... Арлоў надрукаваў два раманы ў “Полымі” да сваіх 38 гадоў, як я? Хто не ведае, якая непрыступная цытадэль “Полымя”, калі ты не літаратурны генерал, хай успомніць, што нават Караткевіч свае лепшыя раманы змог надрукаваць толькі ў “Маладосці”. Хай таму Арлоў мне зайздросціць, не я яму.

 

Адзін palivac(можа таму, што вырас у Расеі ?), за мяне заступаўся:

palivac wrote:

01 Ліп 2008 22:04 (local)

Re: Гэта называецца вершамі

Праблема ў гармоніі і паэзіі.
Можна багата чытаць, але ад гэтага кепскі тэкст(не магу назваць гэта вершам) лепшым не стане. Ну не паэт Арлоў.

 

і прыводзіць фрагмент з Арлова:

 Мая полацкая канапа
Зноў да раніцы
не магу заснуць
на сваёй старой канапе.
Яна небясьпечна гайдаецца
на дзьвінскай строме,
яна прычальвае
ў плыткай затоцы –
каралеўстве смарагдавых стракозаў.
Яна цяжка наладаваная
школьнымі задачамі з фізікі
і эратычнымі снамі.
Яе борт у розны час
аздаблялі розныя імёны—
нязьменна жаночыя
і нязьменна з літарай “л”,
як і цяпер.

 

Гэта, спадары мае, публіцыстыка, нават не проза.

 

Вось для недасведчаных верлібр з Южыка:

 

* * *

 

Толькі скончылася навальніца, і знасцежылася акно ад раптоўнага подыху. Праз хвіліну я стаяў перад ім, ды не бачыў ні саду, у якім шалахцеў дождж, ні тыну, што мусіў быць мокры. Стэп, жоўта-руды спякотны абсяг раскінуўся перад ваччу. Білі ў грудзі гарачыя паветраныя хвалі: да мяне набліжаўся смерч, на смерч не падобны, бо складаўся ён з двух конусаў – конус звужэннем дагары і конус звужэннем долу. Верхні падпіраў неба і быў небам. Ніжні ўпіраўся ў зямлю і быў ёй. І злучаліся смерчы зіхоткай кропкаю. …Ужо блізка гэты падвойны смерч ад мяне, і кропка – ужо не кропка, а нібы крыж са сваёй страшнай ахвяраю. Віруе наваколле, скаланаецца дол; як акіян, ускаламучана неба. Але на крыжы – спакой, не варухнецца і волас на галаве ўкрыжаванага. Напінаю зрок, але не бачу астатніх двух крыжоў, што павінны там быць, не заўважаю ні катаў, ні спачувальнікаў. Толькі адзін Крыж, толькі адзін Пакутнік. “Госпадзе!” – адчайна крычу я і працягваю рукі ў дзікім спадзеве быць усмактаным падвойным смерчам. Але чэзне кропка, меншае дзіўны смерч, аддаляецца па спякотным вечным абсягу…

 

Не дзеля пахвалы самому сабе. Але ж калі ў белнэце не разумеюць, што такое паэзія, то і дыскусіі быць не можа ніякай.

 

Таму маімі ж словамі трэба:

 

* * *

 

У гэтым захмараным свеце

Найлепей і досвед і сны

Хаваць, як хаваюць ад смерці

Дзяцей у часіну вайны.

 

Выходзіць на людныя плошчы

Тут трэба зыначыўшы твар.

Сваю запаветную ношу

Трымаць, як трымаюць тавар.

 

І толькі гадзінай таемнай

У душным сваім катуху

Дзяліцца не з сябрам, а з цемрай

Пакутай на гэтым вяку.

 

Як рэкамендуе адзін юзэр з той жа “дыскусіі”:

 

[info]piatrovich wrote:

01 Ліп 2008 15:34 (local)

Re: Зайздрасьць - гэта...

А вы пачытайце Южыка, пачытайце...

 

Хлопцы-дзяўчаты.

Мяне абвінавачвалі ва ўсіх магчымых грахах. Гэта доля тых, хто, як я, лезе заўжды на ражон. Аднак я цёрты калач. Мяне не выб’еш з каляіны ні напамінамі пра маю інваліднасць (траўма пазваночніка), ні цкаваннем і ўтрапёнай нянавісцю. Лепшыя людзі краіны, такія як Галубовіч, Федарэнка ды інш., заўсёды на маім баку. І нават калі б я застаўся адзін – буду змагацца з арлоўшчынай і сямейшчынай, амаральшчынай з такім жа  імпэтам – каб мы, беларусы, канчаткова не загнілі. Я магу зараз жа сысці на спачын, і мне будзе дастаткова “Марыянетак” і “Лесвіцы”, што я напісаў. Ды толькі кавалак хлеба ў горла не лезе, калі ты не ганяеш “бесаў” белліта тады, калі акрамя цябе гэта ніхто не хоча рабіць. Прастору трэба падчышчаць ад хваробатворных мікробаў. Няўдзячная справа.

 

Яно нічога не зменіць, як тут адзін (ці адна) казаў? Не, паважаныя, зменіць і яшчэ як.

 

ссылкаОтветить

Comments:
[User Picture]From: [info]swaboda
2008-07-03 10:59 am none (UTC)

(Link)

чаму вы скрыніце комменты? ня трэба, па мойму. Дзе можна купіць вашыя кнігі?
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-07-03 12:16 pm none (UTC)

(Link)

Раман "Марыянеткі і лялькаводы" ва ўсіх кнігарнях Беларусі, мяркую.

Коменты скрыняцца таму, што я не магу цэлы дзень сядзець за кампутарам і выдаляць мацяршчыну і пасты кшталту: "А ты, Южык, без рукі! ха-ха! Ты без вока! гы-гы! У цябе скура цёмная! хе-хе". )))

Хай трохі астынуць.
[User Picture]From: [info]palivac
2008-07-03 06:25 pm none (UTC)

(Link)

Ну, няхай бы каментавалі. Уродаў будзе бачна. Адключыце магчымасць пісаць ананімам, забаніце мацяршчыннікаў і ўсё.
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-07-03 08:52 pm none (UTC)

(Link)

Паспрабуем :)

Проста вочы ад кампутара баляць, хочацца месяц адпачыць ад яго. А тут сачы за "таварышамі" кожны дзень.
[User Picture]From: [info]salasz
2008-07-03 12:34 pm none (UTC)

(Link)

Толькі скончылася навальніца, і знасцежылася акно ад раптоўнага подыху. Праз хвіліну я стаяў перад ім, ды не бачыў ні саду, у якім шалахцеў дождж, ні тыну, што мусіў быць мокры. Стэп, жоўта-руды спякотны абсяг раскінуўся перад ваччу. Білі ў грудзі гарачыя паветраныя хвалі: да мяне набліжаўся смерч, на смерч не падобны, бо складаўся ён з двух конусаў – конус звужэннем дагары і конус звужэннем долу. Верхні падпіраў неба і быў небам. Ніжні ўпіраўся ў зямлю і быў ёй. І злучаліся смерчы зіхоткай кропкаю. …Ужо блізка гэты падвойны смерч ад мяне, і кропка – ужо не кропка, а нібы крыж са сваёй страшнай ахвяраю. Віруе наваколле, скаланаецца дол; як акіян, ускаламучана неба. Але на крыжы – спакой, не варухнецца і волас на галаве ўкрыжаванага. Напінаю зрок, але не бачу астатніх двух крыжоў, што павінны там быць, не заўважаю ні катаў, ні спачувальнікаў. Толькі адзін Крыж, толькі адзін Пакутнік. “Госпадзе!” – адчайна крычу я і працягваю рукі ў дзікім спадзеве быць усмактаным падвойным смерчам. Але чэзне кропка, меншае дзіўны смерч, аддаляецца па спякотным вечным абсягу…


Падабаецца. Але параіў бы пану "Міцкевіч як каларыста" (на польскай мове) пачытаць. Ігнацыя Віткевіча. Нічога больш карыснага для таго каб навучыцца аддзяляць паэтаў ад графаманаў ніколі не чытаў. Ёсць у нэце недзе. Калі не знойдзіце - дык дашлю. Ваша творчасць навеяла трохі... :-)
Увогуле, у асноўным у нэце чытаю толькі вас і Гарлівага http://gorliwy-litwin.livejournal.com. Ягоная публіцыстыка падобна на вашу нечым. Па канкрэтнасці.
[User Picture]From: [info]iuzhyk
2008-07-03 08:53 pm none (UTC)

(Link)

Дзякуй за спасылку. Пачытаю.

Реклама