Я ўдзяліў столькі ўвагі ніку myshyn для таго, каб на яго прыкладзе навучыць адказваць за свае словы тых, хто гэтаму яшчэ не навучаны.
Арловым быў дадзены ўрок адказнасці за паводзіны. Калі ты не кантралюеш свае ўчынкі, зарываешся і забываешся, то не крыўдуй, што знойдзецца чалавек кшталту мяне, хоць бы і праз сем год.
Паколькі прэтэнзій ад Арлова да мяне за два тыдні не паступіла, лічу інцыдэнт з пляўком у Алейнік (у якім я, зрэшты, ні секунды не сумняваўся) ЧЫСТАЙ ПРАЎДАЮ.
Алейнік – жыве не на Марсе. Яе можна лёгка знайсці ў “Полымі” і спытаць. Дый за сем гадоў яна, мяркую, неаднойчы гэта расказвала.
Паступіла некалькі каментарыяў на маі пасты пра “Свабоду”, Арловых, плявок у твар і г.д. Прыводжу:
From: arbogast
2008-07-07 05:31 pm 17:31 (местное)
Выбрать:
(Link)
Арлоў сьцвярджае, што не знаёмы з Ладай Алейнік (я таксама). Магла яна паблытаць яго з кім-небудзь?
(Reply to this) (Thread)
From: iuzhyk
2008-07-07 08:12 pm 20:12 (местное)
Выбрать:
(Link)
Я не Гасподзь Бог і не магу бачыць тое, дзе я не прысутнічаў. Але трохі разбіраюся ў людзях, і калі дацэнт кафедры беларускай літаратуры БДУ (Лада Алейнік) кажа мне ў падрабязнасцях, як тое адбылося , – то навошта ёй прыдумляць? Я ж яе за язык не цягнуў, і гаворка пра Арлова зайшла выпадкова. Была названа канкрэтная кніга, на якую пісалася рэцэнзія (“Ордэн Белай мышы”) і тое, як гэты інцыдэнт адбыўся. Арлоў быццам бы прабраўся да яе на літаратурнай вечарыне і плюнуў у твар, я яна пагналася за ім і ўчапілася ў кудлы. З якое радасці мне не верыць Алейнік, даросламу, паважанаму і псіхічна здароваму чалавеку? Такое ж забыць немагчыма. І казала яна менавіта пра Арлова (не пераблытала), бо пачала з абурэння яго нядаўняй прэміяй за вершы (не адзін Южык абураецца, а і філолаг, дацэнт!). Распавядала яна вельмі эмацыянальна, такое не падробіш. Любы нармальны чалавек паверыў бы.
Да таго ж у Інтэрнэце я прачытаў, што Арлоў выйшаў з КПСС у 1989 годзе (гэта ён сам агаворвае ў біяграфіі), але пры тым нібыта ўдзельнічаў у падпольным адраджэнскім руху ў 70-80-х гадах. Пытанне, як сумяшчаецца КПСС і падпольны нацыяналістычны рух? Патлумачце мне, дурню...
Таму, прабачце, тут веру Ладзе Алейнік. Калі я памылкова агаварыў Арлова (аднак як гэта дакажаш цяпер?), то гатовы прасіць публічнага прабачэння. Толькі даведкі, што Арлоў не пляваў у твар жанчыне, не прадставіш, тым больш за даўнасцю сямі гадоў. Таму хай кожны вырашае для сябе – верыць ці не.
(Reply to this) (Parent) (Thread)
From: iuzhyk
2008-07-07 09:26 pm 21:26 (местное)
Выбрать:
(Link)
І ўсё ж. Памылка можа быць толькі ў двух выпадках:
1. У Л.Алейнік дыягназ “шызафрэнія”, хвароба, калі трызненні ўспрымаюцца за яву (але яна псіхічна вельмі здаровы і ўстойлівы чалавек, ручаюся).
2. У самога М.Южыка шызафрэнія і размова з Л.Алейнік яму прытрызнілася (але я таксама не знаходжуся на ўліку ў Навінках, хоць некаторыя гэтаму не вераць:))
Зрэшты, трэці выпадак – калі Арлоў проста забыўся на гэта, ці мала ўсялякай жамяры наўкол лётае. Часам і плюнеш у якую, нябось не памрэ.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––
Мяркую, разумным людзям тут усё ясна, то бок чаму я не змог прамаўчаць. А такія людзі ёсць, інакш бы свет даўно ў апраметную шухнуў.
Іду далей. Адзін чалавек адрэагаваў на мой пост вельмі хваравіта. Па баязлівасці не раскрыўшы сваё імя, не маючы важкіх аргументаў супраць, ён знайшоў самы кароткі шлях: прычапіўся да маёй інваліднасці. Маўляў, толькі інвалід можа настолькі зайздросціць Арлову, што абурыўся ягоным пляўком жанчыне ў твар.
Вось прыводжу комент гэтага ЖЖ-орнаўскага карліка, што злоснічае на сваім блогу, бо ў маім выдалены. Ён “адважна” працягвае заставацца нераскрытым, бо на маю прапанову высветліць адносіны абрынуўся чарговым патокам прымітыўных, дзетсадаўскіх абраз. За што быў выгнаны назусім.
myshyn (myshyn) напісаў(-ла),
@ 2008-06-30 16:56:00
Чорны піяр за амэрыканскія грошы!
Калі ў сеціве зьявіўся дзёньнік Валянціны Г. - спачатку стала весела і цікава. Люблю назіраць, як літаратура ўвасабляецца ў жыццё. Як і трэба было чакаць, сп. iuzhykскардзіўся на несправядлівых (= хто яго не друкуе) рэдактараў, перад якімі яму даводзіцца прыніжацца і якія адразу ж пасьля публікацыі пераходзяць у разрад справядлівых. Гэта ўсё перамяжалася опусамі вялікага літаратара і крытыкай розных пісьменьнікаў, якія занялі сваімі бяздарнымі тэкстамі старонкі часопісаў і радыёэтэр, дзе павінны былі быць ягоныя творы. Аўтар таксама незадаволены "халтурнай" працай Бога, які стварыў недачалавекаў - жанчын (упэўненая, пра сваю маці ён у гэты момант не падумаў), незадаволены разьвіцьцём грамадзтва. Што ж, кожны мае права выказацца.
Але вось незадача. Астапа так панесла, што яму закарцела публічна пакорпацца ў чужой бялізьне. Колькі грошай зарабляюць Арлоў і Аксак? Як харчуюцца іхныя дзеці? Як ставіцца Аксак да свайго мужа і якія пра гэтага літаратара ходзяць чуткі.
Я даўно стрымлівалася й не хацела крыўдзіць хворага чалавека. ШТО ТЫ ТАКОЕ ПІШАШ?! - скажаце вы. Калі жыцьцё надзяліла чалавека такой страшнай зайздрасьцю - то ён хворы. Ён подленькі зайздросьнік, у якога ўсе нешта скралі, якому недадалі, на якога не зьвярнулі належнай ўвагі (але вось зараз я і наводжу на яго лупу, каб разглядзець лепш). Вось дзе хвароба, а не там, дзе вы ўсе і дзе ён пасьля майго камэнтару - падумалі. Нездарма гэта дзёньнік Валянціны Г.
І ведаеце, як спрачаецца з апанентамі звышчалавек? А проста выдаляе іхныя камэнтары. А яшчэ файна і прыгожа на крытыку адказаць у запале: будзем страляцца?! Канешне, у каго падымецца рука на ўбогага. На тое і разьлік.
P.S. Са спадаром Арловым і спадарыняй Аксак асабіста не знаёмая. Але веру, што ніхто ня мае права лезьці ў чыёсьці асабістае жыцьцё толькі таму, што ня мае свайго.
-------------------------------------------------------
А цяпер ад Южыка.
З жоўцевывяржэння myshyn-а раблю высновы:
1. Гэты бясполы чалавек (пол так і не вызначаны, зайдзіце на яго “профіль”) дасканала ведае маё асабістае жыццё.
2. Ён упэўнены, што з траўмамі пазваночніка ніколі не жэняцца (што ў іх, выбачайце за грубасць, зусім не стаіць).
3. Ён перакананы, што дажыве да 90 гадоў у поўным здароўі і памрэ ў сне.
4. Яму самім Богам гарантавана хварэць толькі насмаркам.
Пакуль што з яго дастаткова. Даць у вуха не магу, бо ён баязліва скрываецца. Але паказаць гэты нік http://myshyn.livejournal.com/ (не чалавека) ва ўсёй “красе” – абавязаны.
Але, спадары, не для яго, а для вас. Няўжо нехта сапраўды ўпэўнены, што заўтра, прачнуўшыся ў ложку, па словах Віктара Цоя, не зразумее: “Что болен неизлечимо”?.. Няўжо кожнаму гарантавана, што ў яго арганізме вось зараз не спеюць чужародныя клеткі, або не рыхтуецца парвацца анеўрызма ў мозгу? І тут ад узросту не так і залежыць. Нікому не гарантаваны не тое што будучы дзень, а нават секунда... Але гэтая маральная ўрода, што папракае мяне ў інваліднасці, абірае сваім аргументам сваё здароўе і маё нездароўе. Тым больш гэта лёгка ёй даецца, што яна схавана пад псеўданімам. Я не магу ёй стукнуць па пысе (рукі ў мяне здаравейшыя, чым у здаровых), а яна можа ўсё? Зразумела, што адзінай мерай майго супраціву такой подласці з’явілася выдаленне яе каментарыяў.
Далей, я прапанаваў усім тым, хто збіраецца мяне абражаць у інваліднасці, высветліць са мной адносіны на дуэлі. Пасля гэтага абразы рэзка закончыліся. Што такое дуэль? Гэта справа гонару. Гэта тое, чым я падмацоўваю сваю пазіцыю. Я адкрыты. У маім ЖЖ напісана: Міхась Южык. Прэтэнзіі – да мяне. У вырадка ж myshyn не пазначана не толькі яго прозвішча, але і полу. Таму гэта пакуль не чалавек, а пусты гук (пук).
І яшчэ гэтая істота смее мяне папракаць у тым, што я вінавачу рэдактараў, якія мяне не друкуюць, а запабягаю перад тымі рэдактарамі, што друкуюць мае раманы. Не, ён хацеў, каб я абклаў матам Мятліцкага, які на свой страх і рызыку мяне двойчы надрукаваў. Ці Казлова, які мяне бескарысліва падтрымлівае некалі год запар? Я не такая скаціна. Усіх, хто мне рабіў дабро, я выдатна памятаю. У той жа час, я выступіў з заўвагамі да Праўдзіна, цяпер ні многа ні мала – першага сакратара СПБ. Па законах захавання сваёй задніцы мне б належала якраз прамаўчаць, бо я шараговы член гэтага Саюза. Дзе логіка бясполага myshyn-а? У той жа час я не падаваў сваіх раманаў ні ў “Дзеяслоў”, ні ў “Архэ”, таму і прэтэнзій да галоўрэдаў гэтых выданняў у мяне быць не можа. Ніколі не напрошваўся на "Свабоду", даўно-даўно мне самі адтуль пазванілі, каб запісаць верш. Баязлівы myshyn не дапускае, што Южык можа перажываць за астатніх, каму не так, як яму, пашанцавала з публікацыямі?
Ведаеце, спадары, myshyn – гэта баба. І не толькі па баязлівасці сваіх паводзінаў. Проста з мужыкоў я нікога так не крыўдзіў у друку. Была адна авантурыстка, што працавала ў холдынгу і пісала кепскія рэцэнзіі на ўсіх спрэс. Я доўга цярпеў, а потым некалькі разоў яе публічна адмантуліў па поўнай праграме. Яна затаіла бяссільную злосць. У яе пасце, які я выдаліў, гэтая істота пісала, што літаратары мне не адказваюць, бо гідзяцца. Шаноўная, паглядзіце ўважліва на каментарыі да маіх пастоў. Іх мала? Там няма літаратараў? А, няма Г і падобных! А навошта ім да мяне лезці, калі мой скандальны характар добра вядомы і можна адно атрымаць па пысе і пайсці прылюдна апушчаным? Ніхто не хоча такое радасці. Тыя ж, хто да мяне з добрай душою, ці хаця б у рамках прыстойнасці, заўсёды вітаюцца. Я чалавек злы і круты норавам, не буду скрываць. Такое жыццё ў мяне, што даводзілася прабівацца ў літаратуру практычна ў адзіночку. І без ног, тут святая праўда ад myshyn-а. Без свайго злоснага гарту я б даўно згніў ці спіўся, як светлай памяці Гадулька ці Сыс. І многія, ведаю, толькі б узрадаваліся. Але не дачакаецеся, я яшчэ доўга намераны тут ваду каламуціць. Зрэшты, дні кожнага злічаны Богам. Таму не заракаюся.
Баба myshyn мяне абвінавачваў у зайздрасці. Пра зайздрасць я пісаў. Але звярну-такі ўвагу на тое, што Разанаў, Дубавец, Станкевіч, Аркуш (напрыклад) не менш паспяховыя за Арлова, а Разанаў відавочна і больш. Дык вось жа не душыць Южыка зайздрасць да лаўраў геніяльнага Разанава і славутага Дубаўца! А, нестыкоўка? Чаму ў яго выбіральная зайздрасць? Ды таму, харошыя мае чалавекі, што не зайздросціць Южык нікому, а АБУРАЕЦЦА. Пляўку ў твар жанчыне ў тым ліку.
Адметна, што апублікаванае мною “перамыванне ніжняй бялізны” прамаўляецца ў кожнай рэдакцыйнай курыльні мімаходзь, паміж “беламорынамі”. Б’юся аб заклад, што Арловы ведаюць, якія нядобрыя словы пра іх лунаюць па кулуарах. Аднак не чырванеюць, пакуль Южык не збярэцца ды не прамовіць гэта ўголас на ўсю літаратурную Беларусь. “Маўчы!!!” – тут жа ўскрыкваюць шматстайныя гарлапаны. Ды я ж нічога новага не сказаў, толькі публічна агучыў. Няёмка, боязна? А не трэба грашыць. За ўсё ў гэтым жыцці нам выпадае расплачвацца. У тым ліку і мне. Бо, паўтаруся, прыкрываючы сваю задніцу, мне зручней было б СЛАВІЦЬ Пятровіча, Праўдзіна і Шніпа. Але ж іду насуперак, бо ў чалавеку – такое бывае! – часцяком пануюць інтарэсы, далейшыя за свой уласны зад, за інстынкт самазахавання і выжывання. Гэта хоць ацаніце.
* * *
Цягнуцца з усіх бакоў доўгія ліпучыя рукі – затыкаюць мне рот. “Маўчы, – чуюцца галасы, – ты не скажаш ні слова”. А я не магу замаўчаць, бо ведаю, што кінутае ў зямлю зерне мусіць прарасці, а падкінуты над зямлёй камень павінен упасці. Але чую: “Маўчы!”, быццам яны мне далі гэты голас.