Папярэдні запіс | Наступны запіс
Гутарка названа М.Скоблам “Гульня ў клясыкі: хто ёсьць хто ў беларускай літаратуры”.
Люблю гэтую перадачу, узнімае яна настрой. Праўда, кожны раз гэта клаунада з аднымі і тымі ж акцёрамі, якія ўжо сталі мне роднымі, як героі мексіканскага “мыла”.
Па такіх перадачках замацоўваюся ў думцы, што нашы пісьменнікі займаюцца не літаратурай, а раўніва дзеляць пінжакі класікаў, а то і куды рэальнейшыя рэгаліі, напрыклад, замежныя гранты.
На гэты раз выцягнулі “прыжыццёвага класіка” Г.Бураўкіна і, перыядычна рассыпаючыся яму ў ліслівых пахвалах, Скобла з Кісліцынай падбухторвалі старога чалавека, каб ён грыз ненавісных яму Чаргінца і Аўруціна.
Але ж нянавісць сп. Бураўкіна да ўзгаданых пісьменнікаў грунтуецца на досыць яўных падставах. Раней Бураўкін сядзеў на залатаноснай жыле дзяржаўнага друкавання, а цяпер туды пераселі іншыя. Толькі ніхто не сказаў на “Свабодзе”, што ў часы раскошнага друкавання Бураўкіна і Ко Аўруцін ад дзяржаўнага друку не атрымаў анічога, ні нерэальных ганарараў, ні высмактаных з пальца званняў.
Калі хто хоць трохі разбіраецца ў паэзіі, то не стане ганіць вершы Аўруціна, як бы люта ён яго ні ненавідзеў за чалавечыя якасці. Нянавісць зашорвае вочы. Аўруцін як паэт нашмат вышэйшы за паэта Бураўкіна, які зрабіў сабе выдатную кар’еру, славячы правадыра пралетарыяў У.І.Леніна. Цэлую паэму паклаў да ног Ільіча (“Ленін думае пра Беларусь”, гл. СЮДЫ).
У юнацтве я зачытваўся не нібыта класічнымі апавяданнямі Стральцова, а дэтэктывамі Чаргінца, якога мяшаюць з граззю толькі таму, што ён знаходзіцца на дзяржаўнай пасадзе. Дык змяшайце тады і Барадуліна, і Гілевіча, і Куляшова – усіх нашых “класікаў” Савецкага часу, якія служылі дзяржаве самааддана.
Вінавацяць крытыка Андрэева, што ён узносіць да Нобеля вершы Аўруціна.
А ў сваім воку бервяна не заўважылі?
Кісліцына ўзахлёб хваліць літаратара Хадановіча, якога большасць наогул за паэта не лічыць.
Аркуш нежартоўна цягне ледзь не на таго ж Нобеля паэта Мінкіна.
На Глобуса і зусім цэлы штат крытыкаў завіхаецца. Прычым не грэбуе наш “культавы” ў нялюбых дзяржаўных выданнях хоць якое апавяданнечка ціскануць.
Кожны кулік сваё балота пахваліць, а як жа.
Усё гэта мурашыная валтузня, дзе літаратурай і блізка не пахне.
Найчасцей мы ведаем імя, з якім не звязана хоць трохі прыстойнага твора. Так і ломіш галаву, што такога вялікага напісаў гэты знакаміты N, з чаго такі галас, дзе яго “Фаусты” ці “Гамлеты”. Нямашака. І з-за мізэрнасці таленту не прадбачацца.
За нянавісцю некаторых да дзярждруку і сляпому ўбачыцца крыўда, што іх афіцыйна ніхто не прызнаў. Нават Высоцкі пішчом лез надрукаваць хоць радок у “Новом мире”, мала яму было славы народнай, хацелася любові дзяржаўнай.
Карацей, без пачуцця гумару за такімі разборкамі назіраць было б вельмі нудна. З гумарам жа – гэта наш дамарослы літаратурны “Аншлаг”.

Comments
Але пра Чаргінца - ну, вы самі разумееце...
Проста ўражвае, што людзі, якія служылі той уладзе, якая расстрэльвала нашых пісьменнікаў у 30-я гады, якая садзіла на кол Кузьму Чорнага ў сваіх засценках, - гэтыя людзі яшчэ бяруцца асуджаць тых, хто знаходзіцца на дзяржаўнай службе.
Калі на тое, то і Хадановіч служыць дзяржаве, бо выкладае ў дзяржаўным ВНУ, і Кісліцына, бо ў Акадэміі працуе жанчына. Дык ім за гэта рукі не падаць?
Ніякае нацыянальнае пачуццё не зробіць для мяне паэтам таго, у каго няма паэзіі і паміну. Ніякае нацыянальнае пачуццё не перашкодзіць мне прызнаць у Аўруціну моцнага паэта. Паэзія не мае нацыянальнасцяў і палітычнай афарбоўкі.
Дзіўна, што такое кажа паэт.)))
Але ж якраз у палітыку я не лезу. Я падкрэсліў сваім запісам, што для мяне няма літаратуры палітычнай і апалітычнай, а ёсць літаратура мастацкая і немастацкая. Бураўкін цудоўны лірык, і не заўважае, што яго даўно выкарыстоўваюць як марыянетку ў задавальненні палітычных амбіцый. Дакладней, выкарыстоўваюць яго імя, гучнае, якое на слыху. Маўляў, якіх людзей крыўдзіць улада!
Я беларус на 7/8, а на 1/8 – літовец. І тым не менш мой любімы паэт - яўрэй Пастарнак, рускі паэт, хрысціянін як і я. Нічога не маю супраць рускамоўнага яўрэя Аўруціна, прызнаю вартасць яго паэзіі. І хто скажа, выйшаўшы на вуліцы Мінска, што ў нас Беларусь тая, што на "Свабодзе" (віртуальная), а не тая, рускамоўная, аўруцінская? Дзе вы бачылі ў Мінску беларускую Беларусь?
Усё астатняе, што стаіць за кадрам, – палітыка, якую я заўжды пазбягаю ў сваіх творах, бо цвёрда ведаю, што чалавек ніколі не будзе задаволены сваім жыццём, а значыць, уладамі. Але не ведаю таксама дзяржаў без цвёрдай улады, гэта ўжо не дзяржавы, а вэрхал і панажоўшчына.
"Паэзія не мае нацыянальнасці" можна перафразаваць у "літаратура не мае нацыянальнасці", але толькі ў тым сэнсе, што маецца на ўвазе мастацкая літаратура. Яна, як музыка, гучыць для ўсяго чалавецтва. А не-літаратура не гучыць нават для свайго стотысячнага народзіка. Гэтыя нацыяналістычныя рыфмаваныя выкрыкі нічога агульнага з паэзіяй не маюць.
Перакладзі нашу класіку на іншую мову – і яна стане нікому ў свеце не цікавая, бо слабая па-мастацку. Які класічны наш твор можа зараз прагучаць па сучаснаму, як раманы Дастаеўскага, напісаныя 150 гадоў таму? Няма ў нас такіх твораў, бо мы не выйшлі з нацыяналістычных пялёнак, мы не творым, а пакуль што даказваем, што мы ЁСЦЬ.
Што тычыцца паэзіі і паэтаў, то прычым тут гены? Тут галоўнае культура. Возьмем напрыклад Пушкіна. Ці паэтаў і пісьменнікаў - яўрэеў, якія з'яўляюцца пры гэтым рускімі паэтамі і пісьменнікамі.
Высоцкаму не любоў была патрэбна, а статус. Што ў гэтым такога?
Ён думаў, што яго прызванне кіно, піў ад нерэалізаванасці. А аказалася, яго прызванне - сам унікальны лёс, які ўвасобіў безгалосага, немузыкальнага барда і даволі каравага паэта. Але ўсё разам склала геній Высоцкага.
Вы ў гэта верыце?
Высоцкі - гэта псіхалагічны тып самазнішчальніка, такі, як Ясенін і Сыс. Ім што ні дай - будзе мала і захочацца большага. Любяць іх - значыць мала любяць. Не друкуюць - значыць заліся гарэлкай да белай гарачкі. Слабыя людзі, па сутнасці. Яны як дзеці прагнуць усеахопнай любові акаляючых. Без яе чахнуць. Бо няма Бога ў душы.
Але паглядзіце яго ў фільме "Месца сустрэчы". Вялікі акцёр. І такі акёр мусіў усё жыццё гібець у слабых фільмах на другарадных ролях. Як не запіць?
У тым годзе памёр вядомы актор Краско, які быў алкаголікам. Прапановамі быў завалены, увесь час здымаўся і быў адным з самых вядомых у Расіі актораў. Але тым не менш піў страшна.