Home

Рэклама

Міхась Южык [entries|archive|friends|userinfo]
Міхась Южык

[ website | Творы ў Інтэрнеце ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Надзвычайная пладавітасць, або Асаблівасці выдавецкіх планаў холдынга “ЛіМ [Ліс. 9, 2010|07:43 pm]
[Tags|]

Хітрая гэта штука – планы нашых часопісаў. Вось падаў я ў верасні мінулага года ў “Полымя”, даўнім аўтарам якога з’яўляюся, свой раман “Леапард на балконе” (назваў аповесцю, каб не палохаць рэдакцыю). Не званіў, не цікавіўся, у законным спадзеве, што мне як свайму роднаму аўтару самі пазвоняць. (“Захацеў! Можа, табе і ключ ад кватэры?..”) Увесну збіраўся звязацца з аддзелам прозы, ды раптам пазванілі мне два розныя далёкія ад літаратуры сваякі і сказалі, што чулі па бел. радыё, што “Полымя” плануе надрукаваць у гэтым годзе аповесць Міхася Южыка “Леапард на балконе”. Аднаму, праўда, падалося, што то не “Леапард”, а “Леў”, аднак сутнасць людзі ўлавілі – збіраюцца друкаваць. Я па наіўнасці парадаваўся і стаў чакаць, што да мяне звернуцца па электронны варыянт твора... Чакаю і па сёння. Раман з планаў гэтага года ціхамірна знік. Знік ён, як аказалася, і з планаў на першае паўгоддзе наступнага года, як я сёння з прыкрасцю прачытаў.

Read more... )
Спасылка19 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Ліс. 25, 2009|01:35 pm]
[Tags|]

Лудаманія ў белнэце: гэта сур’ёзна

З Вікіпедыі: Существует болезнь, связанная с постоянной необходимостью ощущения азарта, игромания (известная также как лудомания от лат. ludus — игра). По мнению ученых, риск стать игроманом никак не зависит от здоровья, социальных, каких-то биологических параметров, а скорее от характера и темперамента, причем последний, как считается, является наследуемой характеристикой.

Лудаманія (гульняманія) – біч сучаснай цывілізацыі. Чалавеку, па прыродзе сваёй істоце азартнай, заўсёды было ўласціва западаць на ўсялякія забаўкі д’ябла. Карты, рулетка нязменна запаўнялі душэўную пустату людзей. Прытым людзей далёка не самых прымітыўных па сваёй сутнасці. Наш час пашырыў гэтыя “магчымасці”, можна сказаць, да бясконцасці, увайшоўшы ў кожны дом тэлевізарам, кампутарам, інтэрнэтам. Добрыя сямейнікі праседжваюць гадзінамі перад футболам-хакеем, іхнія дзеці – перад маніторам, расстрэльваючы з віртуальнай зброі разнастайных монстраў і ворагаў. Каго не ўзбуджае кампутар, могуць паспрабаваць свае сілы за гульнявымі аўтаматамі ці за старой добрай рулеткай, адліпнуць ад якіх, як сцвярджаюць псіхіятры, не нашмат лягчэй, чым ад сапраўдных наркотыкаў.

Read more... )

Спасылка18 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Ліс. 17, 2009|02:25 pm]
[Tags|]

Прасцяг кішэнных зацемак

Леанід Галубовіч

“Зацемкі з левай кішэні” (Галерэя Б, 1998 г.)


Хоць і наракаем мы, беларускамоўныя чытачы, што няма чаго пачытаць з вартых мастацкіх тэкстаў нацыянальнай літаратуры, праблема хутчэй у іншым. А іменна ў нашым патэнцыйным нежаданні ўсё гэта чытаць. Мы, як нацыя, па вялікім рахунку, ужо даўнавата – чытачы-імпатэнты. (Калі няма здаровага пожаду, то ніводная вабная красуня ў прынцыпе не ўзбуджае.) Такія вось пірагі.

Таму праблему нашага не-чытання трэба шукаць у зусім іншым баку, і толькі не ў тым, што нічога вартага ў літаратуры не адбываецца і не друкуецца. Хутчэй наадварот – друкуецца настолькі зашмат, што гэтыя чатыры (ці блізу таго) тысячы беларускамоўных чытачоў рэспублікі і замежжа не ў стане ўсё гэта ператравіць, то бок прапусціць пра свой чытацкі страўнік так, каб ад гэтага не вывернула ванітамі.


Read more... )
Спасылка4 камэнтара|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Ліс. 7, 2009|02:01 pm]
[Tags|]

Проза, якая маўчыць

(працяг)


5

 

Зноў вяртаюся да праблем беларускай прозы савецкага перыяду. Яшчэ адной яе слабасцю бачыцца адсутнасць у большасці празаікаў драматургічных здольнасцяў, таго, без чаго дыялогі, якія вядуцца іхнімі героямі, выклікаюць неўразуменне. Часам пытаешся ў сябе, а ці могуць жывыя людзі так няўклюдна і нецікава паміж сабой размаўляць, як на старонках нашых знакамітых творцаў?

Што такое драматургічна выбудаваны дыялог? Гэта калі чытачу зразумелая псіхалагічная абгрунтаванасць кожнай прамоўленай фразы, калі вымаўленае вынікае з партрэта героя і сітуацыйнай калізіі, калі фраза чапляецца за фразу. Акрамя таго, дыялогі і маналогі павінны быць прынамсі не нуднымі, не расцягнутымі на дваццаць старонак, калі адзін герой нібы чытае лекцыю сваім студэнтам, а яго ніхто не насмельваецца перабіць.

Read more... )
Спасылка2 камэнтара|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Ліс. 7, 2009|01:58 pm]
[Tags|]

Проза, якая маўчыць

 

1

 

Зараз скажу крамольную рэч. Уся беларуская проза савецкага перыяду пісалася толькі дзеля аднаго твора – “Чорнага замка Альшанскага”. Толькі гэты раман можа мець у кантэксце сусветнай літаратуры якую-небудзь каштоўнасць. Зрэшты, і ён пакуль не ацэнены абагульненым сусветным чытачом, не ўнесены ім у адну з пачэсных ніш. А шкада. Раман сапраўды таго варты. Вартая б гэтага была і дэтэктыўная аповесць Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”, каб не было відавочна, што фабула яго цалкам спісаная з бестселера А.Конан-Дойля “Сабака Баскервіляў”. Ад таго мастацкасць “Дзікага палявання” ніколькі не пацярпела, а ўсё ж…

Шмат хто думае, што вяршыняй літаратуры з’яўляецца паэзія. Гэта памылка. Прозу пісаць значна цяжэй. Нездарма ж многія празаікі, уключаючы таго ж Караткевіча, а таксама Купрына, Буніна ды інш., пачыналі сваю слаўную кар’еру з паэзіі. І некаторыя вельмі паспяхова рыфмавалі, і некаторыя засталіся паэтамі і празаікамі ў адной асобе. Але ж да прозы даходзілі не адразу, падступаліся з апаскай, разумеючы, што проза – гэта далёка не тое, што не зарыфмавана і не змешчана ў рытмічны каркас.

 

Read more... )
Спасылка12 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Кст. 28, 2009|01:08 pm]
[Tags|]

Цікавы пост пра стан белсеціратуры

http://vushasti.livejournal.com/5058.html

ад старога новага юзера. Варта пачытаць, хто не бачыў.

 

Ад сябе наконт гэтай праблемы:

 

Мала пішуць каментарыяў на літаратурныя творы і вершы таму, што:

1) гэта адлюстроўвае рэальную цікавасць да беларускай мастацкай літаратуры (на рускіх літаратурных сайтах каментары жвава пішуцца);

2) асаблівасць ЖЖ у тым, што тут чым дурнейшы і пашлейшы пост, тым больш на яго каментарыяў, і наадварот. Гэта даўно вядома. Сюды прыходзяць не думаць, а расслабляцца. Складаны пост – гэта духоўная праца, ну яе нахер;

3) да беларускага ЖЖ няма даверу, бо часта западло размаўляць з маскамі, а не з людзьмі, бо большасць хаваецца за псеўданімамі. Навошта? Хочуць і рыбку спячы, і патэльню не засаліць, ці што?

4) крытыкаваць цяжка таму, што старонка – уласцівасць аўтара, а ён пакрыўджана цябе выдаліць, забаніць і расфрэндзіць. Вось і ўвесь плён тваёй крытыкі чужых мастацкіх твораў. Гаўнёбусы крытыкі не церпяць, ім як дзецям салодкую цукерку дай пасмактаць. 


Спасылка4 камэнтара|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Кст. 2, 2009|11:32 pm]
[Tags|]

Вось адказ на маё хуліганства ў бок Някляева ад сп. Івашчанкі:

http://viershnick.livejournal.com/65742.html

 

Read more... )
Спасылка10 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Кст. 2, 2009|01:48 pm]
[Tags|, ]

http://lim.by/materiali_izdaniy/bez_spadzevu_na_primrenne

“Без спадзеву на прымірэнне” (творца і крытык) М.Южык

 

http://lim.by/materiali_izdaniy/poshuk_sapradnih_slo

А вось прыхільнікаў творчасці Міхася Южыка яго аповесць “І падаў снег на зямлю”, надрукаваная ў ліпеньскім нумары “Маладосці”, хутчэй за ўсё, расчаруе. Твор прываблівае шматзначным метафарычным уступам, лёгкім дынамічным пачаткам, прыгожай і капрызлівай галоўнай гераіняй… Аднак увогуле аповед вядзецца даволі павярхоўна. Бадай, самае ўдалае ў творы — гэта скразны вобраз снегу, што падае на зямлю, — як увасабленне непарушнасці жыццёвых законаў, духоўнай гармоніі і ўтульнасці зямнога чалавечага існавання. Праўда, усё гэта не столькі расчароўвае, колькі здзіўляе, калі прыгадваеш ранейшыя, на значна больш высокім узроўні напісаныя творы М. Южыка.

                             Жанна Капуста (з лімаўскага агляду)


Спасылка5 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Врс. 29, 2009|02:32 pm]
[Tags|]

Проза Ул. Някляева, або Як нас разводзяць

 

Вельмі мне даспадобы цытата з артыкула Аксаны Бязлепкінай “Амбітная літаратура” пра сучасны літаратурны працэс, якую я скарыстоўваў раней у сваім опусе. Аднак не ўтрымаюся змясціць яе яшчэ раз у якасці своеасаблівага эпіграфа да далейшай размовы: «У часы панавання СМІ літаратурны працэс мае ўсе магчымасці для ўцягвання ў сябе чытачоў і нечытачоў (нават насуперак іх жаданню), і таму паспяховы піяршчык сам ёсць крыніцай інфармацыі пра сябе: можа самавольна і беспакарана запісацца ў секс-сімвалы тысячагоддзя ці найвыбітнейшыя беларускія пісьменнікі. (...) Гэтае «самагенераванне» звестак – наша даўняя традыцыя: досыць часта самае важнае слова пра твор і ўдзел аўтара ў літаратурным працэсе кажуць не крытыкі, а самі аўтары».

 

А далей, спадары, размова пойдзе пра вельмі сур’ёзныя рэчы. Пра тое, як з дапамогай узгаданых спн. Бязлепкінай прыёмаў разводзяць чытачоў, якія ад прыроды не здольныя варушыць шэрымі звілінамі.

Апошнім часам Ул. Някляеў актыўна піярыць сябе праз “Дзеяслоў” і звязаныя з ім грашовыя і медыя рычагі. Прычым апетыты ў спадара паэта вялізныя, мяркую – на Нобеля, няйначай, нацэліўся чалавек. Галасы пра яго вялікасць у якасці празаіка раздаюцца, падкрэсліваю, менавіта з дзеяслоўскай пляцоўкі і пераважна – ад саміх дзеяслоўцаў. Паважаныя ж літаратуразнаўцы, крытыкі, выкладчыкі філфака ды інш., як правіла, нічога пра геніяльнасць Някляева-празаіка не ведаюць, у чым я пераканаўся, задаўшы ім некалькі кантрольных пытанняў. Адказы звычайна гучалі такія: паэт Някляеў выдатны, а ў прозе ён выглядае невыразна, а часам нават вульгарна. Кантрольныя пытанні мне патрэбныя былі для канчатковай упэўненасці ў тым, што я скажу ў ніжэйшых радках, хоць свайму мастацкаму чуццю давяраю на 99,9%, бо толькі ім кіруюся ўсё творчае жыццё. Аднак карціць-такі пачуць, што ты не адзін галосіш у пустэльні і што меркаванне тваё ёсць блізкае ісціне.

 

Read more... )
Спасылка13 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Врс. 23, 2009|12:31 pm]
[Tags|]

Схаваемся ў бульбу

(суб’ектыўныя меркаванні паводле кадравых змяненняў у тыднёвіку “ЛіМ”)

 

Адметнасць беларускага нацыянальнага характару збольшага ўсім вядомая. Хавацца ў бульбу – наша характэрная рыса. Пра гэта гаворана-перагаворана аж да млосці. Тым больш што ніводнае ўшчуванне не змяніла не толькі характар якой-кольвечы нацыі, а нават не перайначыла як след ніводнага на зямлі чалавека. Людзі страшэнныя эгаісты, за невялікім выняткам. І пафігісты, калі нешта наўпрост не тычыцца іхніх бясцэнных задніц.

 

Беларускія літаратары даўно распісаліся ў сваёй творчай нямогласці. Страцілі ўсіх магчымых чытачоў, аўтарытэт, гадзіны ў эфіры і плошчы ў друку адносна іх рускамоўных сабратаў. Таму піша Рагнед Малахоўскі на дзённіку Валерыя Гапеева, што, маўляў, падрыхтаваў аж тры кнігі вершаў і цяпер праблема іх выдаць. Правільна, праблема гэта выключна аўтарава, а абодвум Саюзам пісьменнікаў, беларускай нацыі, дзяржаве, ды каму заўгодна, на гэта напісаць тоўстым струменем. Таму рэцэпт беларускім літаратарам адзін: менш пісаць, каб не нажываць сабе невылечных і шкодных для псіхікі клопатаў.

Read more... )
Спасылка14 камэнтароў|Пракамэнтаваць

Брава, Алейнік, рэцэнзія, адказ [Ліп. 2, 2009|12:01 pm]
[Tags|]

У сувязі з тым, што ў ЖЖ абмяркоўваецца рэцэнзія Лады Алейнік на раман Алены Брава і адказ Алены на гэтую рэцэнзію, мяркую, варта змясціць яе электронны варыянт. Бо “разборка” павінна быць сумленнай і двухбаковай (тут бачыцца некарэктнасць у дачыненні Алейнік). Свайго стаўлення да гэтай праблемы наўмысна не выказваю. Скажу толькі адно: з раманам і рэцэнзіяй знаёмы, а вось “Піяністку” Эльфрыды Ялінек, нобелеўскага лаўрэата (з-за якой разгарэўся сыр-бор) не чытаў і не ведаю, ці буду гэта рабіць, бо сам факт ганаровай прэміі абсалютна не з’яўляецца для мяне сінонімам пісьменніцкай геніяльнасці і пабуджальным матывам на прачытанне.

 

Таму знаёмцеся грунтоўна і непрадузята, хто яшчэ не чытаў:

 

 

Лада Алейнік

 

ГУЛЬНЯ СВЯДОМАСЦІ,

альбо ПРАБЛЕМА “ТЭРМІНАЛАГІЧНАЙ АТРЫБУЦЫІ”

(Раман Алена Брава “Менада і яе сатыры”)

 

Раман Алены Брава “Менада і яе сатыры”, што пабачыў свет напрыканцы мінулага года, даволі хутка атрымаў шырокі розгалас. Яго называлі і “падзеяй” у сучаснай літаратуры, і “скандалам”, і “вяршынным дасягненнем жаночай прозы”. Маўляў, тако-о-ога ў нас яшчэ не было! (Дарэчы, з гэтым меркаваннем часткова можна пагадзіцца). Сапраўды, цяжка прыгадаць падобны прыклад у нашай літаратуры... Ведаю выпадкі “чыстага” плагіяту, відавочнай і прыхаванай кампіляцыі, больш і менш удалага эпігонства... Час ад часу сустракаю ў новых творах запазычванні асобных эпізодаў з айчыннай і замежнай класікі... А вось такой “практыкі”, як у Алены Брава, яшчэ не сустракала. Нават і не ведаю, якой “класіфікацыі” заслугоўвае падобны ўзор. Хаця, сучаснае літаратуразнаўства – надзвычай ліберальнае (па-мойму, нават, як ніколі раней). Таму, відаць, не варта пераймацца. З цягам часу абавязкова знойдзецца нейкая тэрміналагічная атрыбуцыя і для рамана Алены Брава. А чаму б і не? Сёння ўжо ўсур’ёз вывучаецца “паэтычнае версіфікатарства”, будзе цалкам натуральна, калі з’явіцца яшчэ і “празаічнае”. Альбо, напрыклад, у свеце даўно вядомы “авантурны раман”, а мы возьмем дый выступім заснавальнікамі новага жанра – “рамана-авантуры”. А саміх прадстаўнікоў напрамку пачнём называць… Не, “авантурысты” – неяк не гучыць. Можа будзе лепш (паводле І. Ільфа і Я. Пятрова) “вялікія камбінатары”? Ва ўсякім выпадку – гэта больш “літаратурна”. 

Read more... )

 

</div>

Спасылка4 камэнтара|Пракамэнтаваць

Юзэрнутыя [Чэр. 26, 2009|12:31 pm]
[Tags|]

Неяк даўся я ў знакі ніку jo_bloggs . Хто ён, што ён, адкуль гэты чалавечак – не ведаю. Але дужа яго прыцягваюць мае запісы. Вось адпачываў я ад ЖЖ некалькі тыдняў, з’явіўся – а ён тут як тут, лёгкі на ўспамін, лезе са сваімі таннымі кепікамі. Было б гэта смешна, каб не даймала сваёй аднастайнасцю. Каментары яго аднолькава пустыя, так скажам, і накіраваны на тое, каб я на яго зважыў і палюбіў.

 

Ну ды ладна, займуся вамі, нік jo_bloggs, удзялю крыху свайго часу, расстаўлю кропкі над “і”. Прабачце, што не называю вас спадаром, бо чалавек без імені, на гэта, пагадзіцеся, не можа прэтэндаваць. Вы аднаго вядомага вам ражна палезлі мяне чапляць пасля майго паста http://iuzhyk.livejournal.com/63023.html, затым нахамілі і былі выдалены. (Але ні баніць вас ні расфрэнджваць не збіраюся, такія ў мяне дзіўныя прынцыпы.) Вы не супакоіліся і пачалі пацяшацца на сваім ЖЖ нада мною. Маеце права. Заход №1 (http://jo-bloggs.livejournal.com/110906.html) вас не задаволіў напоўніцу, і вы пачалі мяне атакаваць спасылкамі на свой Заход №2 (http://jo-bloggs.livejournal.com/111209.html), больш, на вашу хваравітую думку, удалы. У першым Заходзе я пабачыў старога знаёмца pgrigas , які разам з вамі захварэў на Южыка і пры любой зручнай магчымасці мяне абражае. Я б на яго цалкам забыўся ўжо, бо pgrigas , як кажуць, быў збоку прыпёку пры маёй леташняй разборцы паводле пляўка Арлова. pgrigas тады проста дасталася ад мяне дзяжурная аплявуха, не болей. Аднак гэты “прыніжаны і абражаны” з год не можа мне яе дараваць. Таксама ягонае права.

 

У сваю чаргу прызнаюся, што маю кепскую звычку незнарок крыўдзіць людзей, язык у мяне ядавіты і часам не ўмею стрымацца. Гатовы публічна прызнаць, што дарэмна ўвязаўся ў зваду спн-нь Паплаўскай і Бязлепкінай, ускосна пакрыўдзіў Бязлепкіну і прашу ў яе прабачэння (як, дарэчы, за восеньскую нашу сварку, за якую лічу сябе вінаватым). Ну нераўнадушны я да чалавека, бывае. Таму і зачапіў, а потым апамятаўся.

 

Вы не заўважалі, нік jo_bloggs , што людзі часта кіруюцца афектамі, якія перамагаюць розум? У вас не тое самае на вашым дзённіку, а? Пачытаў – адзін яд з сябе выпускаеце, тым больш узровень запісаў – дзіцячы. Для прыкладу з вашага дзённіка:

08:49 pm - Танцы

А ці хадзілі вы калі ў сельскі клуб на танцы?

10:39 pm - Пра паэта і паэзію

***
Хочэш сініцу ў руке?
На рускам пішы языке!
2009

Нават каментаваць цяжка такое. І вы яшчэ абвінавачваеце мяне ў “балбатлівасці”, які тут піша гады ў рады, а вы пустасловіце па некалькі разоў на дзень.

 

Цяпер ніку pgrigas :  раю вам прытушыць сваю злосць на мяне, лягчэй стане. А вось ваш кумір Арлоў мяне здзівіў тым, што замест таго каб прызнаць сваю вінаватасць перад жанчынай (сварка – справа жыццёвая, чаго ў побыце не бывае), пачаў, як даходзілі да мяне чуткі, тэатральна клясціся, што нічога і нікога знаць не знае і ведаць не ведае. Трэба ж у рэшце рэшт быць мужыком, калі напракудзіў.

 

P.S: Тут у ЖЖ  на чарзе стаяць некалькі літаратараў, якія проста напрошваюцца, каб я з імі “пагаварыў па душах”. У галаве іхняе жаданне трымаю, аднак няма часу пакуль.

Спасылка13 камэнтароў|Пракамэнтаваць

Леанід Галубовіч.Кулуары. АнтыРЫФМАР [Чэр. 20, 2009|12:03 am]
[Tags|, ]

Леанід Міхайлавіч Галубовіч апублікаваў у сваіх “Кулуарах” (“ЛіМ”, №23) рэцэнзію на мой вершаваны зборнік “АнтыРЫФМАР”.

 

Дзякуй добраму чалавеку.

 

Таксама вялікі дзякуй Асі Паплаўскай, якая дала магчымасць спаслацца на ГЭТЫ АРТЫКУЛ у яе дзённіку.


СпасылкаПракамэнтаваць

Хітрая штучка, або Крыху пра феномен нацыянальнай літаратуры [Чэр. 13, 2009|01:49 pm]
[Tags|]

Нічога больш хітравыкручанага, чым наша беларуская літаратура, цяжка ўявіць нармальнаму чалавеку. Ці ёсць яшчэ ў свеце нацыянальная культура, замкнёная на сабе самой, без выхаду на чытача, без прыслухоўвання да яго думкі? Не ведаю. Ведаю толькі, што ў такіх умовах, у якіх цялёпкаецца беларуская літаратура, яна асуджана перакіпаць у сваім катле без мізэрнага спадзеву на выпуск пары. У гэтым катле нараджаюцца хваравіта закамплексаваныя, нярэдка пісхічна неадэкватныя істоты – беларускія літаратары.

 

Read more... )
Спасылка41 камэнтар|Пракамэнтаваць

Чатыры вершы [Чэр. 8, 2009|05:52 pm]
[Tags|]

Нядаўна чатыры нашы паэты падпісалі мне свае кнігі.

Прыводжу па адным найлепшым (на мой суб’ектыўны густ) вершы з кожнага зборніка:

 

Таццяна Будовіч

Дуэль паглядаў: вершы. – Мінск. Бел. кнігазбор, 2002.

 

* * *

 

Толькі б утрымацца

Там, дзе я другая.

Там, дзе не хапае

Ветру, каб сарвацца.

 

Дзе ўспаміны плачуць

Летнімі дажджамі.

Дзе ніхто не ўбачыць,

Што я – нежывая.

 

Ды прыкуты к сэрцу

Камень ланцугамі.

Цягне ўніз. Не здзерці

Мёртвымі рукамі.

 

 

Мікола Кандратаў

Вершы і зоркі: вершы. – Мінск: Маст. літ., 2008.

 

Пясочны гадзіннік

 

З небам штормам норд-вест

сутыкнуўся нябыт...

Пэўна, так белы свет

перакулены быў.

 

І шацёр вышыні,

з месца зрынуты ўніз,

быццам купал шкляны

над зямлёю павіс.

 

З гарлавіны ў страсе

у прыстанак пакут,

як пясок, пакрысе

нашы жыцці цякуць.

 

Зрок, нібы чарадзей,

пераверне ўверх дном

перакулены дзень,

у якім мы жывём.

 

Перакулены сон

стрэсці з сэрца б далоў,

прычакаць, калі ён

перакуліцца зноў.

 

Калі прыйдзе Прарок

з незямнога двара –

і прасветліцца зрок,

і наблізіцца рай.

 

І ачысціцца верш

ад спакуслівых фраз...

Перакулены свет,

перакулены час.

 

 

Людміла Рублеўская

Шыпшына для Пані: вершы і эсэ. – Мінск: Маст. літ., 2007.

 

Могілкі Роса

 

Каменная Вільня... Сляпыя дажджы...

На могілках Роса – раса і смаўжы.

На помніках, што не вартуюць магіл.

На плітах – адбіткі абсечаных крыл.

Запозна прыйшлі мы сюды на паклон.

Заместа магіл – толькі рэха імён...

Разбіліся нашы легенды на друз...

У кожным каменьчыку – ёсць Беларусь,

Ды імі пасыпаны сцежкі даўно

Да помнікаў іншых гісторый і сноў.

Каменная сцэна... Кулісы – дамы,

Дзе ролі герояў пісалі не мы,

Дзе нашых герояў іначай завуць,

Дзе ў кожным каменьчыку спіць Беларусь...

 

 

Віка Трэнас

Экзістэнцыйны пейзаж: вершы – Мінск: Галіяфы, 2008.

 

Згадка пра лета

 

дрэвы абапал тутэйшых дарог –

быццам падлеткі са злоснымі тварамі

сварацца з ветрам і строяцца парамі

разам чакаюць нябесных дароў

цёплы імклівы задумлівы дождж

стрэне абдымкамі пыльную раніцу

і невядома: залізваць мне раны ці

бегчы хавацца ў пакінуты дом.


СпасылкаПракамэнтаваць

Бервяно ў сваім воку [Чэр. 7, 2009|02:16 pm]
[Tags|]

Аказваецца, і Ул. Някляева разводзяць, не толькі ён чытачоў:

   

Read more... )

 

СпасылкаПракамэнтаваць

Водгук на мой пост [Тра. 25, 2009|09:38 pm]
[Tags|]

Дзякуй Алесю Аркушу за водгук на мой пост. Я не прэтэндую на валоданне ісцінай, таму прымаю любыя заўвагі ў свой адрас, нават яўна абразлівыя, як ад некаторых некалі мной пакрыўджаных фрэндаў, што з’явіліся ў каментарах да Алесевага паста. Усім мілы не будзеш, ніхто не абавязаны любіць Южыка, ды ён і не напрошваецца на гэта. Наадварот, як толькі ты бярэш на сябе ролю рэальнага крытыка рэчаіснасці (літаратуры ў прыватнасці), то непазбежна нажываеш ворагаў. Прыемна, што Алесь Аркуш рэагуе на мае правакацыйныя пасты як адэкватны чалавек.


СпасылкаПракамэнтаваць

У літаратуру – з нелітаратурнымі здольнасцямі [Тра. 15, 2009|01:42 pm]
[Tags|]

 У мнагаслоўным і даволі пустапарожнім артыкуле "Бадай-2" Ігара Запрудскага , які ўзначальвае аддзел крытыкі “Маладосці” і таму можа друкавацца там часта, аб’ёмна і вольна, трапілася літаральна адно слушнае месца: “Апошнім часам сталі ледзь не прыкметай хвацкага густу, умоўна кажучы, тры стэрэатыпы паводзін «скрыўджаных» пісьменнікаў: адшукаць тэлефон крытыка ці рэдактара адпаведнага аддзела і злаяць яго ў трубку (пра што ўжо была гаворка на лімаўскіх старонках), прыджгаць уласнай персонай у рэдакцыю і, быўшы пад мухай, смела нападаць-чапіцца непасрэдна на крыўдзіцеля, а то і ўчыніць скандал, сварку з крыкам і лаянкай, або выкарыстаць такі правераны, дзейсны інструмент — скляпаны ў творчым зацішку ліст (часам нават адкрыты!) ад абуранай грамадскасці, найчасцей падпісаны ад імя безабаронных ветэранаў ці пенсіянераў.”

Толькі я, насуперак сп. Запрудскаму, стаўлю знак “плюс” блізу падобных з’яў. Набіць морду крытыку – гэта святое права пісьменніка. Дарэчы, Юры Станкевіч прыкладна так і робіць, за што яго паважаю як чалавека і літаратара.

Ігар Запрудскі, па сваёй даўняй завядзёнцы, будучы “грозным крытыкам”, не называе ніводнага імя сучаснікаў, бэсцячы нязграбных і непісьменных беларускіх літаратараў “у цэлым” да “ўвогуле”.

Крыўдна адно, што такі выбітнапісьменны чалавек і, мяркую, патэнцыйна таленавіты крытык Запрудскі траціць свой час і энергію на многапустаслоўе, замест таго каб узяць і адхвастаць канкрэтнага літаратара за канкрэтныя ляпы, або, наўсперач, праславіць забітага правінцыйнага рахманага генія, гэткага Гадульку-2.

 

Не зразумеў, завошта на бяскрыўдны і слушны артыкул Алеся Паплаўскага ў “ЛіМе” (“Дыягназ не суцяшае”) узгарэлася столькі жоўці і абурэнняў. Мне замовілі на яго палемічны адказ месяцы паўтара таму. Не ведаю, ці надрукуюць, бо я даўно вырашыў называць рэчы сваімі імёнамі ды, у адрозненне ад сп. Запрудскага, агучваць канкрэтныя прозвішчы і выданні. А таму замахнуўся ў тым артыкуле на “святое” – негатыўна памянуў холдынгаўскі “Нёман”, намякаючы на яго экс-галоўрэда Пазнякова, што танчыў-прыскокваў пад дудку Аўруціна і вядомага цемр...ла Марціновіча.

Дык вось, усё ж такі змяшчаю свой палемічны артыкул у звязку з выступам Алеся Паплаўскага на старонках паважанага мной штотыднёвіка.

 

 

У літаратуру – з нелітаратурнымі здольнасцямі

 

З артыкулам Алеся Паплаўскага “Дыягназ не суцяшае” пра стан сучаснай беларускай літаратуры лёгка згадзіцца тады, калі паставіш сябе на месца чалавека з перыферыі нашай краіны. Бо той, хто штодня круціцца ў віры сталічнага літаратурнага жыцця, скажа супрацьлеглае: ды вы што, літаратура ў нас цікавая, перспектыўная, шматтэмная, ёсць россып маладых талентаў! ды ідзіце вы ў задніцу з вашай хлуснёй!!!

Read more... )
Спасылка15 камэнтароў|Пракамэнтаваць

"Дзеяслоў", Юры Станкевіч, рэцэнзія [Тра. 9, 2009|11:43 am]
[Tags|]

Поўны эл. варыянт маёй рэцэнзіі
на кнігу Юры Станкевіча ў “Дзеялове”

ЗМЕШЧАНЫ ТУТ


СпасылкаПракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Сак. 18, 2009|07:26 pm]
[Tags|]

Піяру літсуполку. Дзве мае рэцэнзіі:

http://community.livejournal.com/suc_biel_lit/14431.html

http://community.livejournal.com/suc_biel_lit/14260.html

 


СпасылкаПракамэнтаваць

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Рэклама